Са святам, дарагія жанчыны!

Трайное свята 8 Сакавіка адзначаюць у сям’і Юліі Зубок. Акрамя мамы, віншаванні атрымліваюць і яе цудоўныя дачушкі Паліна і Хрысціна (на здымку). Яны — маміна любоў і гонар. А выгадаваць іх шчаслівымі, здаровымі, разумнымі і паслухмянымі — адзіная мара і адзінае жаданне.

IMG_0898Аднак не толькі ўласных дзетак выхоўвае Юлія Аляксандраўна: штодня яна спяшаецца ў дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, дзе працуе выхавацелем у спецыялізаванай групе для дзяцей з парушэннямі маўлення.

— Мы стараемся дапамагчы нашым маленькім выхаванцам навучыцца гаварыць правільна і прыгожа, — гаворыць Юлія Зубок. — У групе я рэалізую спецыяльны навучаючы праект “Уплыў мастацкага слова на развіццё маўлення дзяцей”. За аснову ўзяты любімыя дзецьмі казкі. Мару, каб дзеці палюбілі кнігу, хацелі чытаць і рабілі б гэта з задавальненнем.

Гэты праект выхавацель прадставіла на раённым этапе конкурсу “Настаўнік года” ў намінацыі для работнікаў дашкольных устаноў адукацыі  і  стала прызёрам.

З удзелам Юліі Аляксандраўны сабраны і зроблены сваімі рукамі неабходныя для работы з асаблівымі дзеткамі метадычныя матэрыялы.

— Работу сваю я вельмі люблю, нягледзячы на тое, што яе нельга назваць лёгкай, — кажа Юлія Зубок. — Аднак вынік, які мы абавязкова атрымліваем, вельмі радуе.

Алена  ШАНТЫКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *