Скалалазы  на  новых  маршрутах.

Традыцыйна  перад  чарговым   сезонам каманда раёна па спартыўным скалалазанні накіроўваецца на зборы. Сёлета ўзровень свайго майстэрства нашы землякі адточвалі на скаладромах Магілёва і Полацка.

IMG_9727 (копия)1

Кацярына Ганчарэвич.

— Асноўная мэта такіх збораў — палепшыць прафесійныя навыкі. І нам гэта ўдалося.   Адзінаццацігадовы    Павел   Астапчык і дванаццацігадовы Мікіта  Сасноўскі, напрыклад, ужо могуць лазіць на ўзроўні для  старэйшых, — адзначае  трэнер   Вольга Рак. — Усе дзеці  —  вынослівыя і фізічна добра падрыхтаваны. Яны навучыліся страхаваць самі сябе і адзін аднаго.

Дзмитрый Астапчык.

Дзмитрый Астапчык.

Некалькі дзён у Магілёве асабліва запомніліся пухаўчанам, бо трэніроўкі праходзілі на адкрытым паветры. У абласным цэнтры  ёсць  так званы Магілёўскі «бык».  Гэта выдатная трэніровачная база,  дзе  пракладзена дзесяць маршрутаў розных катэгорый складанасці. Вышыня “быка” дасягае 20 метраў, аднак  нашых спартсменаў, якія неаднаразова трэніраваліся на сапраўдных скалах, гэтая лічба зусім не палохала.

Прагрэс выхаванцаў секцыі па скалалазанні з году  ў  год  відавочны.  Кожны  спартсмен пераадольвае больш складаныя маршруты. Павялічваецца і колькасць узнагарод у нашай каманды.

Зборы запомняцца нашым землякам яшчэ і экскурсіямі па гістарычных месцах славутых гарадоў Беларусі. Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама падтрымаў нашу каманду ў час трэніровачных збораў.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *