Сямейны ансамбль «Жывіца» атрымаў перамогу  ў  відэарэжыме.

DSC_4603 (копия)У маі ў Мурманску праходзіў V міжнародны фестываль-конкурс сямейнай творчасці «Палярныя зоркі». У ім прынялі ўдзел творчыя калектывы з Мурманскай, Архангельскай, Чэлябінскай абласцей, Карэліі, Санкт-Пецярбурга, Рэспублікі Беларусь — усяго 48 сем’яў, больш за 150 чалавек. У ліку ўдзельнікаў быў і сямейны ансамбль «Жывіца» Борского сельскага Дома культуры. Яго выступленне аказалася даволі арыгінальным.

 — Прыняць удзел  у фестывалі нас за-прасілі арганізатары, — расказала мастацкі кіраўнік калектыву Наталля Крывашэй. — Але Мурманск —  далёка, і сур’ёзна паўстала фінансавае пытанне. Паехаць мы не змаглі. Тады арганізатары фестывалю прапанавалі нам зрабіць відэаверсію свайго выступлення. Гэты відэаролік і паказалі ў абласным Палацы культуры і народнай творчасці імя Сяргея Кірава ў ходзе конкурсных праглядаў.

Вынік такога завочнага ўдзелу ў фестывалі-конкурсе парадаваў усіх:  калектыў стаў лаўрэатам  і атрымаў дыплом першай ступені. Наталля Уладзіміраўна расказала, што электронную версію сваёй узнагароды яны ўжо атрымалі, а арыгінал яшчэ ідзе па пошце.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *