“Сярэдняя школа №1 Горада Мар’іна Горка адзначыла свой 80-гадовы юбілей.

 

Так і хочацца напісаць: “Сярэдняя школа №1 Горада Мар’іна Горка адзначыла свой 80-гадовы юбілей…”.  Але першая школа  —  гэта з тых далёкіх успамінаў, калі ў косы ўпляталіся стужкі, а ўзімку многія вучні да школы не даходзілі, а часцей даязджалі —  на партфелях з гары па вуліцы Ленінскай да яе скрыжавання з вуліцай Калініна.

Былыя настаўнікі школы Таццяна Яланецкая, Ніна Самойленка, Таццяна Удовіна.

Былыя настаўнікі школы Таццяна Яланецкая, Ніна Самойленка, Таццяна Удовіна.

Сёння так не даедзеш, бо навучальная ўстанова знаходзіцца ў іншым будынку на іншым месцы і называецца інакш  —  Мар’інагорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа. Але і для тых вучняў, што за ведамі прыходзілі ўжо на вуліцу Паслядо-віча, а не Калініна, школа ўсё роўна заставалася нумар адзін.

Бо яна сапраўды была першай сярэдняй у нашым гора-дзе,  першай беларускамоўнай, а потым і адзінай… А яшчэ яна першая сярод гарадскіх школ, дзе з’явіліся групы дзіцячага садка (сёння іх тры), і дзе створаны спецыяльныя ўмовы  для навучання і выхавання дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Са-праўдны адукацыйны комплекс, які вырашае шмат розных задач.

Першай школа застаецца і для настаўнікаў, якія шмат гадоў у ёй працавалі:  былога дырэктара Івана Качуры, яго намеснікаў  Уладзіміра Жура і Ніны Самойленка, настаўнікаў Ганны Якубчык, Галіны Жур, Ліліі Сушко, Антаніны Федзянковай, Таісіі Круцікавай, Вольгі Шастаковай, Барыса Мухі і іншых ветэранаў, што прысутнічалі на свяце і пачулі ў свой адрас нямала добрых слоў.

І сёння дзеляцца сваімі ведамі з вучнямі таленавітыя педагогі, забяспечваюць ім камфорт адказныя тэхнічныя работнікі. Падчас урачыстай вечарыны гэта адзначалася не раз. А вялікай групе настаўнікаў і іншых работнікаў школы прадстаўнік аддзела адукацыі, спорта і турызму Наталля Кастраміна ўручыла граматы і падзякі.

Калег вітае Іван Качура.

Калег вітае Іван Качура.

Словы ўдзячнасці ад дырэктара навучальнай установы Наталлі Дрозд прагучалі не толькі ў адрас настаўнікаў, вучняў, але і ў адрас  прадпрыемств і арганізацый, якія падтрымліваюць школу ў яе паўсядзённым жыцці. У першую чаргу гэта УП “Жылцепласэрвіс”КГ і ААТ “Машхарчпрад”.

Да свайго 80-годдзя школа не рыхтавала грандыёзнага свята. Вечарына атрымалася камернай і душэўнай. У актавай зале сустрэліся настаўнікі  і ветэраны.  Сябры і калегі падзяліліся  ўспамінамі пра сваю работу і таленавітых выпускнікоў, параз-маўлялі пра  справы былыя і сённяшнія, з удзячнасцю прынялі віншаванні ад вучняў і сціплыя падарункі.

А падарунак для выпускнікоў школы старэйшых пакаленняў, нават не плануючы, зрабілі мясцовыя ўлады: захавалі першы будынак па вуліцы Калініна, у якім размяшчалася навучальная ўстанова да 1988 года, а затым раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Світанак”. Будынак не загінуў у ваеннае ліхалецце, і цудоўна, што яго вырашылі не зруйнаваць, а рэканструяваць.  Не так  ужо шмат у Мар’інай  Горцы аб’ектаў, чыя гісторыя налічвае 80 гадоў. Зразумела, што ніхто пра гэта спецыяльна не думаў, але так склалася, што менавіта да юбілею школы ўсе ўбачылі, як будынак будзе выглядаць пасля рамонту. Трэба сказаць, вельмі прывабна!

Наталля ПАРХОМЧЫК.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *