ТАА “Белэкатэхніка” прадставіла сваю прадукцыю ў Кіеве

dlya-saytaТАА “Белэкатэхніка” прымала ўдзел у Х Юбілейным малочным кангрэсе, што праходзіў у Кіеве.  У гэтым годзе ён сабраў больш за дзве  тысячы ўдзельнікаў.

Кампанія прадставіла шэраг сваіх навінак, сярод якіх прэпараты для прафілактыкі і лячэння захворванняў кароў, вітамінныя комплексы для ўсіх відаў сельскагаспадарчых жывёл і птушак.

З прадукцыяй ТАА “Белэкатэхніка”  ўкраінскія спажыўцы добра знаёмыя. Яна даўно ўжываецца спецыялістамі суседняй краіны  ў галіне ветэрынарыі і жывёлагадоўлі.

Наталля   ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *