Тэхналогія струннага транспарту была прызнана інавацыйнай

skyway-design-4На тэрыторыі раёна працягваецца будаўніцтва Экатэхнапарка — выпрабавальна-дэманстрацыйнай    пляцоўкі  струннага   транспарту   вучонага  Анатоля Юніцкага. 

Зіма не стала перашкодай для будаўнікоў. Паводле слоў спецыяліста па сувязях з грамадскасцю Skyway Technologies Co Анастасіі Ляйко, ужо знята апалубка з пілонаў паўночнай сцяны другога паверху транспартна-лагістычнага вузла SkyWay, сумешчанага з анкернай апорай, вядзецца падрыхтоўка да бетанавання перакрыцця другога ўзроўню, а таксама мантаж струн інтэлектуальнай струннай агароджы. Працягваюцца работы па стварэнні пешаходнай сцежкі, якая на этапе будаўніцтва будзе выконваць функцыю пад’язной дарогі. 

У лютым адбылася важная для кампаніі SkyWay падзея: тэхналогія струннага транспарту была прызнана экспертным саветам пры Міністэрстве  транспарту Расійскай Федэрацыі інавацыйнай.

Алена  ШАНТЫКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *