Увосень заўсёды работ восем

У сельгасарганізацыях раёна працягваюцца восеньскія палявыя работы. Вядзецца  ворыва глебы, сяўба азімых збожжавых культур, прэсаванне саломы, уборка кукурузы на сілас.  Па раёне на ўборцы кукурузы лідзіруюць ААТ “Голацк”, ААТ “Шацк”, ПСУ “Рудзенскае”, ААТ “Вецярэвічы”.

img_1891-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8fНа палетках ААТ “Аграсімвал” гэты ланцужок работ старанна выконваюць вопытныя механізатары. З серады галоўным пытаннем на парадку дня стала ўборка “каралевы палёў”, бо нарыхтоўка кармоў — штогод важнейшая задача для земляробаў.  

— Нам неабходна ўбраць на сілас 600 гектараў кукурузы. Яна сёлета радуе, спадзяёмся нарыхтаваць добрыя сакавітыя кармы жывёле, — адзначае галоўны аграном Марыя Цымановіч. — Зараз на кормаўборачным камбайне працуе Аляксандр Валасевіч. У бліжэйшы час да яго далучыцца Аляксандр Кляўко.

Зялёную масу з палёў адвозіць зладжаная каманда вадзіцеляў: Уладзімір Зуб, Міхаіл Бабук, Дзяніс Хвастоў, Сяргей Руды і Максім Жалевіч.  Зялёны сакавіты корм закладваюць у новую сіласную траншэю на 3 тысячы тон каля МТФ “Бор”. Там жа кругласутачна на “Амкадорах” трамбуюць зялёную масу Аляксандр Ільчанка і Сяргей Руды. Аграном па корманарыхтоўцы Ірына Шпакоўская сочыць за якасцю работ. Нездарма кажуць: восень — работ  восем! Куды ні кінь вокам, у гэтую пару на палях вядуцца сельскагаспадарчыя работы. Ужо правялі хімпраполку азімага рапсу, працягваецца сяўба азімай пшаніцы. Робіцца ўсё, каб атрымаць у наступным годзе добры ўраджай.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *