У дзіцячай раённай бібліятэцы прайшлі “Нясумныя канікулы”.

DSCN6628 (копия)“Нясумныя канікулы” прайшлі ў дзіцячай раённай бібліятэцы.Кожны дзень тут быў напоўнены цікавымі мерапрыемствамі, у якіх прымалі ўдзел і школьнікі, і выхаванцы дзіцячых садкоў. 

Напрыклад, 1 лістапада юныя наведвальнікі бібліятэкі падарожнічалі ў “Краіну, якую спяваюць”. Дзеці ўспомнілі і праспявалі любімыя песні з вядомых мультфільмаў, паўдзельнічалі ў музычнай віктарыне, склалі ансамбль з музычных інструментаў.

А 2 лістапада ў бібліятэцы праходзіў “Дзень вясёлых гісторый”. Ён быў прысвечаны творчасці вядомых пісьменнікаў. Дзеці з задавальненнем паслухалі  апавяданне Мікалая Носава “Мішкава  каша”, паглядзелі ўрывак з  кінафільма “Прыгоды Дзяніса Караблёва”, паўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах.

Быў запланаваны і “Дзень бяспечных канікулаў”. На сустрэчу з дзецьмі прыйшоў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Чэкан. Размова ішла аб тым, што  робіць наша жыццё небяспечным, і што трэба рабіць, каб пазбегнуць непрыемнасцей. І ўдзельнікі мерапрыемства, і тыя, хто ў гэты дзень прыходзіў у бібліятэку, атрымалі буклеты “Бяспечнае дзяцінства”.

“Свежая прэса на ўсе інтарэсы” — пад такой назвай прайшло знаёмства выхаванцаў старэйшай групы дзіцячага садка №2 горада Мар’іна Горка  з  бібліятэкай. Дзеці наведалі бібліятэку ўпершыню, таму  з цікавасцю слухалі ўсё, пра што ім расказвалі.  Яны актыўна ўдзельнічалі ў гульні “Поле цудаў”, расшы-фроўвалі назву часопіса “Вясёлка”.

Розных пазнавальных мерапрыемстваў у бібліятэцы  праходзіць нямала. Аб іх і дзеці, і дарослыя могуць даведацца на старонцы ў сацыяльнай сетцы “Одноклассники”, якую вядзе бібліятэка.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *