У земляробаў кіпіць работа

На палях ААТ “Шацк” актыўна працягваецца сяўба азімых  культур. Насенне рапсу, сурэпіцы і люцэрны ўжо паклалі ў зямлю. У чацвер завяршылі сяўбу азімай пшаніцы, пад якую было адведзена 150 гектараў.

11— Гэтыя культуры сеяў механізатар Аляксей Есімчык. Дзякуючы зладжанай рабоце  Аляксея Юр’евіча і ўсіх земляробаў мы ўклаліся ў аптымальныя тэрміны сяўбы, — расказвае  галоўны  аграном  Леанід Алізар. — Дзмітрый  Дубовік падвозіў насенне да сеялкі. На падрыхтоўцы глебы быў задзейнічаны Васіль Ладуцька. Ворывам займаліся Дзяніс Дубовік і Аляксандр Туміловіч.

Зараз каманда шацкіх земляробаў шчыруе на сяўбе азімага трыцікале і жыта. Гэтымі культурамі трэба засеяць 250 і 300 гектараў адпаведна.Да спісу палявых работ у гаспадарцы ўчора дадалася ўборка кукурузы. 360 гектараў “царыцы палёў” убіраюць на сілас.

— Кукуруза паспела добрая. Плануем нарыхтаваць 7 тысяч тон сіласу, гэта больш, чым у мінулым годзе, — працягвае Леанід Станіслававіч. — У мінулым годзе ў Лявонавічах пабудавалі траншэю ўмяшчальнасцю 3 тысячы тон. Сёлета закладваць  зялёны сакавіты корм будзем таксама ў новыя сіласныя траншэі ў Міхалевічах, якія разлічаны на 2 тысячы тон кожная. Іх будаўніцтва завяршаецца.

Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *