У Палацы Рэспублікі адбылося святочнае мерапрыемства да 80-годдзя Мінскай вобласці.

У мінулы панядзелак  80-годдзе Мінскай вобласці святкавалі яе жыхары. З гэтай нагоды ў Палацы Рэспублікі адбылося святочнае мерапрыемства, удзел у якім прыняла і дэлегацыя нашага раёнаГісторыя Міншчыны знайшла сваё адлюстраванне на выставе фотаздымкаў розных часоў, якую падрыхтавалі журналісты БелТА. Прыемна было бачыць і фотаздымкі  працаўнікоў нашага раёна. Прынялі ўдзел пухавіччане  і ў выставе асноўных дасягненняў Мінскай вобласці. З цікавасцю знаёміліся ўдзельнікі святочнага мерапрыемства з  прадукцыяй ААТЗавод горнага воску”. А каля выставыдэгустацыі СТААМарозпрадуктпастаянна можна было бачыць чаргу, і водгукі пра марожанае, вырабленае ў нашым горадзе, былі толькі станоўчыя.

Адкрываючы мерапрыемства, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ісачанка адзначыў, што менавіта людзі — галоўнае багацце рэгіёну: «За 80 гадоў Мінская вобласць прайшла няпросты, але паспяховы шлях. Яе ратны і працоўны подзвіг ацэнены па заслугах: вобласць

Члены дэлегаціі Пухавіцкага раёна: Дырэктар ТП «Пухавічыгандль» Уладзімір Шпакоўскі, дырэктар філіяла «ТЭЦ-5» РУП «Мінскэнерга» Уладзімір Кішко, намеснік старшыні Пухавіцкага райвыканкама Наталля Чарнышова.

двойчы ўзнагароджана ордэнам Леніна, і два разы ёй прысуджаўся Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Жыхароў Міншчыны заўсёды адрознівала любоў да роднай зямлі. Дзякуючы іх стваральнай і добрасумленнай працы, уменню дасягаць пастаўленых мэт рэгіён змяняецца з года ў год, становіцца лепшым, прыгажэйшым і дынамічна развіваецца».

Цэнтральны рэгіён з’яўляецца самым вялікім у краіне па плошчы — 39,9 тысячы квадратных кіламетраў. На працягу апошніх сямі гадоў вобласць займае ў краіне лідзіруючае становішча па росце валавога рэгіянальнага прадукту. Яе доля ў валавым унутраным прадукце Беларусі  каля 15 працэнтаў. Прадпрыемствы экспартуюць тавары

На выставе ААТ «Завод горнага воску».

больш чым у 140 краін свету. Тут вырабляюць чвэрць усёй прадукцыі аграпрамысловага комплексу. Ва ўсім свеце ведаюць нашы  БелАЗы,  карыстаюцца попытам  калійныя  ўдабрэнні і многая іншая прадукцыя. На Міншчыне наладжана вытворчасць першага беларускага легкавога аўтамабіля. Пералічваць дасягненні сталічнага рэгіёну можна доўга.

За значны ўклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці і ў сувязі з 80-годдзем з дня ўтварэння Мінскай вобласці  працаўнікам Міншчыны была аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт таксама падпісаў Указ, у адпаведнасці з якім прадстаўнікі Міншчыны ўдастоены  ўзнагарод за добрасумленную  шматгадовую працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, значныя дасягненні ў сферах адукацыі і культуры.

Сваю прадукцыю прадставіла кампанія «Марозпрадукт».

Група працаўнікоў сталічнай вобласці атрымала граматы абласнога выканаўчага камітэта. У іх ліку і дырэктар Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея Аляксандр Прановіч.

Звання «Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці» былі  ўдастоены наш зямляк, кампазітар Ігар Лучанок, былы старшыня Мінскага аблвыканкама Мікалай Дамашкевіч, трактарыст Таццяна Захожая, работнік  ААТ «Беларуськалій» Валерый Карчагін, алімпійская чэмпіёнка Антаніна Кошаль, заслужаны  дзеяч  мастацтваў  Валерый Шкаруба.

Лепшыя  мастацкія  калектывы  вобласці і рэспублікі  падрыхтавалі цудоўную святочную праграму «Міншчына — ты сэрца Беларусі!».  Разам са знакамітымі артыстамі апладысменты гледачоў прымала  і наша зямлячка, юная  фіналістка тэлепраекта «Талент краіны» Маша Анікіна.

Вольга  САВАСЦЮК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *