У пошуку экспанатаў для выставы

HBF-_kOFBjEУ гэтыя дні актыўна ідзе падрыхтоўка да выставы, прысвечанай гісторыі стварэння і дзейнасці органаў ЗАГС. У сувязі з гэтым аддзел ЗАГС Пухавіцкага раёна просіць пухавіччан аказаць садзейнічанне ў пошуку экспанатаў для выставы. У якасці экспанатаў могуць быць вясельныя атрыбуты 40-60-х гадоў: сукенка нявесты, туфлі,  вэлюм,  капялюшыкі,  сумачкі, упрыгожванні, касцюм жаніха, вясельныя фатаграфіі і іншае. Вышэй згаданыя прадметы вы можаце перадаць у аддзел ЗАГС  Пуха-віцкага раёна  да 1 красавіка. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 3-53-06. Пасля заканчэння выставы ўсе прадметы будуць вернутыя ўладальнікам.

Святлана  Лабковіч 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *