У раёне завяршылася ўборачная кампанія

У лідарах — пяць камбайнераў, якія намалацілі больш за дзве тысячы тон зерня.

Міхаіл Навіцкі

Міхаіл Навіцкі

Першымі двухтысячную мяжу пераадолелі вопытныя камбайнеры ААТ “Голацк” Аляксандр Расолька і Віктар Гардзіенка, якія працавалі на “Лексіёнах-570”. Услед за імі  другую тысячу тон намалаціў Мікалай Тарасевіч з памочнікам Сяргеем Стулянковым. Яны  ўбіралі хлеб на палях гэтай жа гаспадаркі. Выдатных  вынікаў дасягнулі таксама перадавікі з  ПСУП  “Дукора-агра” — Мікалай Крукоўскі  разам   з  памочнікам   сынам   Андрэем і  экіпаж  Сяргея  Абразоўскага і Сяргея Буляткіна.Сярод вадзіцеляў на жніве першым у раёне дзве тысячы тон зерня перавёз Міхаіл Навіцкі з ААТ “Зазерка”. Праз некаторы час гэтую мяжу дасягнулі таксама Сяргей Ажаронак і Анатоль Шабан з ААТ “Голацк”.

Камбайнеры і вадзіцелі прымаюць заслужаныя віншаванні за такія высокія вынікі працы. Падчас завяршэння ўборачнай кампаніі павіншаваць  і падзякаваць перадавікам прыехалі старшыня Пухавіцкага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Людміла Гулякевіч і старшыня Пухавіцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Людміла Арэхоўская. Людміла Фёдараўна ўручыла падарунак Анатолю Шабану, а старшыня райкама  прафсаюза работнікаў АПК   падрыхтавала   каштоўныя падарункі  астатнім  перадавікам.

Дарэчы, у сярэдзіне тыдня спіс двухтысячнікаў раёна дапоўніў вадзіцель СХФ “Дрычын” ААТ “Мінскі малочны завод №1” Уладзімір Варона.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *