У сельгасарганізацыях раёна пачалася гарачая пара — жніво

Убраны першыя сотні гектараў, на рахунку камбайнераў — першыя сотні тон намалочанага зерня. На мінулым тыдні надвор’е не спрыяла хлебаробам. І як толькі на змену дажджам прыйшлі сонечныя дні, камбайнеры адправіліся на палі. Дружнай кагортай з мехдвара  ААТ “Зазерка” ў пятніцу на ўборку зерневых культур выехалі восем экіпажаў. Усе выхадныя на палях кіпела праца, працягваецца яна і зараз.

125

Аляксандр Булгак, Віктар Варановіч і Іон Панфіл

— Сёлета нам неабходна ўбраць 1930 гектараў зерневых і зернебабовых культур. Нагрузка на адзін камбайн у нашай гаспадарцы  складае 240 гектараў, —  адзначае галоўны аграном Аляксандр Сідорык. — Мы ўжо намалацілі больш за 1080 тон зерня. Сярэдні намалот за дзень складае 450-480 тон. Сярэдняя ўраджайнасць — 41,3 цэнтнера з гектара. Уважліва сочым за якасцю зерня, пастаянна правяраем яго вільготнасць. Зараз яна складае 17-18 працэнтаў.

Уборку зерневых і зернебабовых культур у ААТ “Зазерка” пачалі з ячменю. Яго намалацілі 175 тон. У суботу і нядзелю хлебаробы ўбіралі  трыцікале, аднак у пачатку тыдня камбайны зноў накіраваліся на палі з ячменем.

— Мы карэктуем план уборкі ў сувязі з нестабільным надвор’ем, — працягвае Аляксандр Яўгенавіч. —  Ячмень — культура вельмі адчувальная да дажджоў. Пакуль усталявалася сонечнае надвор’е, мы вырашылі прыкласці ўсе намаганні на яго ўборку. 

Вадзіцель пагрузчыка Міхаіл Булгак

Вадзіцель пагрузчыка Міхаіл Булгак

З самай раніцы і да позняга вечара працуюць вопытныя камбайнеры Віктар Варановіч, Іон Панфіл, Андрэй Хмялеўскі, Сяргей Кашмель, Андрэй Нарэйка. Для Віктара  Пратасевіча, напрыклад, гэта ўжо 36-я ўборачная кампанія. Побач з такім вопытным механізатарам прыемна працаваць моладзі — Аляксандру Булгаку  і Дзмітрыю Клунко, якія задзейнічаны на ўборачнай трэці і другі год адпаведна.  Зерне ад камбайнаў адвозяць чатыры МАЗы.  Вадзіцелі Міхаіл Навіцкі, Аляксандр Холад, Вяча-слаў Бурчыц, Андрэй Катлянік  штодзень робяць некалькі рэйсаў па маршруце поле-зернесховішча. За камбайнамі на палі ААТ “Зазерка” выходзяць чатыры прэс-падбор-шчыкі, якія ўбіраюць салому.

— Каб  забяспечыць нашыя фермы падсцілачным матэрыялам, нам неабходна 2,5 тысячы тон саломы, — гаворыць галоўны аграном. — На палях, якія знаходзяцца каля ферм, салому мы прэсуем. На аддаленых палях яе здрабняем,  каб зэканоміць час і паліва.

Механізатара Аляксандр Карповіч і Андрэй Куслій

Механізатара Аляксандр Карповіч і Андрэй Куслій

Уборачная кампанія — цяжкі і ў той жа час доўгачаканы перыяд для ўсіх хлебаробаў. Перад стартам уборачнай у гаспадарцы правялі агульны сход. Кіраўніцтва  азнаёміла камбайнераў  з умовамі спаборніцтва і аплатай працы.  Камбайнеры ААТ “Зазерка” атрымліваюць  двухразовае гарачае  харчаванне і  ваду.

Жніво хутка набірае тэмпы. Хлебаробам сельгас-арганізацыі трэба не толькі атрымаць высокія намалоты, але і выканаць дзярж-заказ. Сёлета гэта 780 тон  азімага жыта і пшаніцы.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *