Камбайны рыхтуюць да жніва.

Набліжаецца час уборкі ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. Па прагнозах сіноптыкаў, з бягучага тыдня палепшыцца надвор’е, што прыспешыць пачатак жніва, а таму трэба ўжо завяршаць падрыхтоўку камбайнаў,  іншай тэхнікі і абсталявання, якія будуць задзейнічаны на адвозцы зерня і яго апрацоўцы.

Дзмітрый Піпко і Андрэй Нагар.

Дзмітрый Піпко і Андрэй Нагар.

Вялікую нагрузку ў рабоце давядзецца вытрымаць камбайнерам сельгасфіліяла “Дрычын”, якому сёлета былі перададзены сельскагаспадарчыя ўгоддзі ААТ “Смалявічы “Бройлер”. Такім чынам, у гаспадарцы, у распараджэнні якой маецца пяць камбайнаў КЗС-1218 і адзін КЗС-10К, агульная плошча азімых і яравых збожжавых, а таксама зернебабовых культур узрасла да 2045 гектараў.  Атрымліваецца, што на камбайн выпадае 340 гектараў.  Таму гаспадарка набыла яшчэ адзін збожжаўборачны камбайн.  Новы КЗС-1218 А-1 з’явіўся на мехдвары на мінулым тыдні. Даручылі яго вопытнаму механізатару Дзмітрыю Рымашэўскаму. Зараз Дзмітрый аглядае свой камбайн,  робіць усё неабходнае, каб абкатка новай тэхнікі ў напружаным рэжыме работы прайшла без вымушаных спыненняў.

Анатоль Молчан.

Анатоль Молчан.

Па словах галоўнага інжынера сельгасфіліяла “Дрычын” Дзмітрыя Піпко, практычна гатовы да работы два камбайны  КЗС-1218. Адзін з іх, які замацаваны за Анатолем Молчанам, нядаўна ўжо выходзіў у поле і выканаў абмалот свірэпіцы на 5-гектарным палетку. Камбайн адпрацаваў без нараканняў.

— Яшчэ два камбайны літаральна праз дзень-два стануць на лінейку гатоўнасці, — сцвярджае галоўны інжынер. — Вопытны камбайнер Анатоль Сянько, за плячыма якога больш за два дзесяткі сезонаў жніва, ужо замяніў асноўныя  вузлы і дэталі, дзе гэта патрабавалася, і  завяршае падрыхтоўку свайго КЗС-1218. Перабраны транспарцёр, адрамантавана нахільная камера, заменены ланцугі і на камбайне КЗС-10К. Застаўся дробны рамонт. Гэты камбайн таксама будзе своечасова падрыхтаваны да выхаду ў поле.

Анатоль Сянько.

Анатоль Сянько.

Спасылаючыся на ўменне і вопыт механізатараў, за якімі замацаваны гэтыя камбайны, кіраўнік інжынернай службы гаспадаркі ўпэўнены ў надзейнай рабоце ўборачнай тэхнікі ў напружаны час жніва.  Камбайнеры пера-бралі тэхніку сваімі рукамі, дапамога спецыялізаваных арганізацый не спатрэбілася. А ўсе дэталі, якія магчыма зрабіць на такарным станку,  робіць токар Андрэй Нагар.

Праўда, існуе праблема з падрыхтоўкай да работы сёмага камбайна — КЗС-1218, які адпрацаваў дзевяць гадоў і патрабуе складанага рамонту.  Трэба паспець і яго ўключыць у работу па абмалоце сёлетнега ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур.

Што датычыць тэхнікі, якая бу-дзе адвозіць зерне ад камбайнаў, то яна знаходзіцца ў рабочым стане і выконвае пакуль іншыя работы ў гаспадарцы.

Андрэй  ГЕОРГІЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *