У сярэдняй школе №2 прайшоў майстар-клас мастака

Дзе ў Мар’інай Горцы можна пабачыць карціны прафесійных мастакоў? Зразумела, у мастацкай галерэі раённага краязнаўчага музея. А яшчэ ў  сярэдняй  школе  №2, дзе  была арганізавана  выстава  “Родныя  прасторы”. На ёй свае работы  прадставіў  вядомы  беларускі    мастак   Леанід  Гоманаў.

Падзея гэта для навучальнай установы ўнікальная, але не выпадковая.

 

 

Сярэдняя школа №2 горада Мар’іна Горка выбрала для сябе эстэтычны накірунак  у адукацыі і выхаванні. А Леанід Міхайлавіч на сур’ёзным узроўні займаецца папулярызацыяй жывапісу і цікавіцца творчасцю дзяцей: з 2005 года ён з’яўляецца старшынёй журы Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка “На сваёй Зямлі”.  

Леанід Міхайлавіч на адкрыццё выставы прыехаў разам са сваім сябрам Мікалаем Мішчанкам. Мастакі не толькі расказалі аб жывапісных палотнах, прадстаўленых на выставе, але і правялі майстар-клас. Школьнікі з захапленнем назіралі за  Мікалаем Яўгенавічам, які, узяўшы ў рукі  пэндзлік і акварэль, на іх вачах пачаў маляваць. Падчас работы мастак тлумачыў, што і як ён робіць. Расказвае ён вельмі цікава  і  даходліва, бо, несумненна, мае дар педагога. Таму і здавалася, што маляваць  зусім нескладана, а даволі займальна.  Асабліва, калі крышачку павучыцца. 

Наталля  ПАРХОМЧЫК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *