«У школу — з Добрым сэрцам».
Традыцыйную дабрачынную акцыю напярэдадні новага навучальнага года “У школу — з Добрым сэрцам” правёў раённы камітэт грамадскага аб’яднання БРСМ. У буйных крамах горада валанцёры разам з выконваючым абавязкі першага сакратара арганізацыі Аляксандрай Стош раздавалі пакупнікам тэматычныя буклеты з запрашэннем далучыцца да акцыі. Многія пухаўчане з задавальненнем дадалі да спісу запланаваных пакупак канцылярскія і іншыя школьныя тавары. Свой уклад у добрую справу ўнеслі таксама калектывы райкама БРСМ і Дубраўскай сярэдняй школы.
Сабраныя падчас акцыі рэчы былі перададзены шматдзетным, няпоўным сем’ям і сем’ям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.
Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.