Фальклорныя калектывы Мінскай вобласці сабраліся на Пухавіччыне

DSCN3120 (копия) копияТак толькі здаецца, што аматарская творчасць  — гэта заўсёды натхненне і прыгажосць.  Але за ўсім гэтым стаіць карпатлівая праца. І гэта не толькі  пастаянныя рэпетыцыі  артыстаў ці ўпартая работа майстроў. Тут яшчэ і пошук, які ўсе яны пастаянна  вядуць, каб знайсці і  зберагчы традыцыі продкаў, аднавіць да іх інтарэс у сваіх сучаснікаў. Аб тым, як вядзецца такая работа на Пухавіччыне, размова ішла на абласным семінары кіраўнікоў фальклорных калектываў Мінскай вобласці. Работнікі ўстаноў культуры падрыхтавалі для гасцей праграму  “Традыцыі абрадавай культуры Пухавіцкага раёна”.

DSCN3031 (копия) копияПачаўся семінар з аўтобуснага агляду “Пухавіччына гістарычная” і наведвання раённага краязнаўчага музея. Затым у раённым цэнтры культуры гасцей сустракаў народны фальклорны ансамбль “Зарачанка” Блонскага СДК разам са сваім спадарожнікам — дзіцячай фальклорнай групай “Зарачаначка”. Яны паказалі гасцям “абрадавае кола” — вытрымкі з  праграм, якія стварылі на мясцовым матэрыяле. Калядкі, Масленіца, Вялікдзень, Купалле… І так да Пакрова, калі ў вёсках пачыналі гуляць вяселлі. Акрамя гэтага, блонскія артысты правялі для гасцей майстар-клас, пад час якога навучылі іх танчыць лявоніху, гапак, войру і іншыя танцы менавіта так, як гэта рабілі на Пухавіччыне. Працягнуўся семінар у Блужы на тэрыторыі аграсядзі-бы “Дары Велеса”. Тут удзельнікі раённага клуба майстроў “Мар’іна скарбніца” падрыхтавалі выставу сваіх вырабаў. Наталля Крывашэй з Борскага СДК правяла майстар-клас па ткацкай справе. Сваю фальклорна-абрадавую праграму “Калі ласка, запрашаем!” прадставіў сямейны ансамбль “Жывіца” Борскага СДК. Аматарскае аб’яднанне “Адраджэнне” Блужскага СДК запрасіла ўсіх на “Юр’еўскія забавы”. Гэта  рэканструкцыя амаль страчаных абрадаў, якія праводзілі ў Юр’еў дзень, калі  сельскія жыхары выганялі жывёлу ў поле.

Апошнім прыпынкам у маршруце стаў Дукорскі СДК, дзе гасцей прымаў мясцовы жартоўны гурт “Сяброўкі”. Завяршыў работу семінара “круглы стол”, у час якога разгледзелі пытанні комплекснага выкарыстання разнастайных форм работы па захаванні і развіцці святочна-абрадавай культуры.

Наталля  ВАСІЛЬЕВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *