Усвядоміць сябе беларусам

Дакрануцца да духоўнай спадчыны…

І ўсвядоміць сябе беларусам

Так і зрабіў вучань 7 класса ДУАБлужскі вучэбнапедагагічны комплекс дзіцячы садбазавая школа імя М. ЧэпікаСяргей Баешка, які напісаў навуковапрактычную работуРучнік учора і сёння”.

— Ручнікамі  я зацікавіўся выпадкова. Мая матуля паказвала мне фотаздымкі з вяселля  маіх бабулі і дзядулі, сваёй сястры, і мяне зацікавілі гэтыя прыгожыя тканіны. На іх трымалі каравай, імі ўпрыгожвалі іконы, на іх станавіліся маладыя. Бабуля сказала, што для  людзей  ручнік  выконваў важныя абрадава-бытавыя функцыі: ён суправаджаў чалавека ад нараджэння да смерці.

Увогуле слова «ручнік» утварылася ад кораня «руш», «рух». Ручнік — адарваны кавалак  тканіны, адрэз.  Раней сапраўды рвалі тканіну рукамі, бо не было нажніц. Але і цяпер такім спосабам працуюць з тонкім паркалем некаторыя прадаўцы.

Нашы продкі казалі, што дом, у якім няма ручніка, падобны на сям’ю, у якой няма дзяцей.

Славяне  дзялілі ручнікі на некалькі тыпаў, кожны з якіх меў сваю сферу выкарыстання: пры нараджэнні дзіцяці, на вяселлі і ў час пахавання…

Адразу пасля нараджэння бабка-павітуха амывала немаўлятка, спавівала яго ў тонкі ручнік. Перад тым, як благаславіць дачку на шлюб, бацька тройчы абводзіў яе вакол стала (рытуальнае развітанне з сям’ёй), апаясаўшы спецыяльным ручніком. Таксама імі перавязвалі пары хросных бацькоў жаніха і нявесты. З хлебам-соллю на ручніку праводзілі і сустракалі маладых на парозе хаты, таму што ручнік — сімвал чысціні, цяпла і роднай хаты. Ручнік, на якім маладыя стаялі ў храме ў час вянчання, надзяляўся самым высокім абрадавым статусам. Яго захоўвалі  як  залог  шчаслівага сямейнага жыцця.

На спецыяльных ручніках труну з памерлым выносілі з хаты, неслі на могілкі і апускалі ў магілу. Ручнікамі ўпрыгожвалі надмагільныя крыжы.

Яшчэ ручнікі займалі значнае месца ў каляндарных звычаях і абрадах. На  Вадохрышча імі ўпрыгожвалі ледзяны крыж, на Купалле разам з вянкамі з  жывых кветак  развешвалі на прыдарожныя крыжы.

Я зразумеў, што ручнікі — гэта своеасаблівая аповесць пра жыццё народа і яго працу, шчасце і нястачы, мары і спадзяванні.

Але, на жаль, сёння не ўсе ведаюць аб іх. Я правёў анкетаванне сярод вучняў 5-9-х  класаў. Яно паказала, што 25 з 40 апытаных не ведаюць, што такое ручнік…

Аднак прадавец у краме мне сказала, што попыт у апошні час на гэты тавар узрос. У краме былі два віды ручнікоў: вытканыя ў хатніх умовах і зробленыя на фабрыцы. Прадавец расказала, што большым попытам карыстаюцца ручнікі, зробленыя ў хатніх умовах. Для  хатніх ручнікоў выкарыстоўваюцца ніткі ярчэйшых адценняў, а ў фабрычных звычайна прысутнічаюць толькі ніткі чырвонага і белага колеру.

Мне хочацца, каб мы не забываліся на ручнікі. Гэта наш нацыянальны здабытак, аснова для развіцця сучаснай культуры. Трэба рабіць усё, каб выявіць, сабраць, зберагчы тыя ўзоры мастацкай творчасці, якія яшчэ захоўваюцца ў традыцыйным побыце.

Станіслаў  БЕЛАВУСАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *