20 лістапада — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу
Паважаныя работнікі і ветэраны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
З павагай і ўдзячнасцю ў гэты дзень мы ўшаноўваем тых, хто працуе на зямлі, укладвае майстэрства, вопыт і талент у развіццё аграпрамысловага комплексу і старанна працуе на карысць нашага раёна. Гэтая нялёгкая штодзённая праца патрабуе ад кожнага з вас поўнай аддачы, зацятасці, умення працаваць на будучыню. Але без вынікаў вашай нялёгкай працы нельга ўявіць наша жыццё: як бы тэхнічны прагрэс ні крочыў па планеце, без прадуктаў харчавання, вырашчаных на зямлі, не пражыць нікому.
У гэтым годзе вы адпрацавалі добра, атрымаўшы амаль рэкордны ўраджай зерневых і паказаўшы нядрэнныя вынікі ў жывёлагадоўлі, у чарговы раз даказаўшы, што здольны дасягаць вынікаў у любых сітуацыях.
Жадаем вам здароўя, міру, дабрабыту, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.