29 чалавек атрымалі траўмы з-за галалёду

«Дарога нібы каток» — так часта кажуць зімой аўтамабілісты.  Але ў апошнія некалькі дзён звыклая фраза стала больш чым актуальнай і для пешаходаў, таму што ўсе адчулі на сабе, што такое галалёд і галалёдзіца адначасова: такі вось выдаўся снежань…

Пакрыты скарынкай лёду асфальт сапраўды нагадваў у выхадныя дні каток.  Не памылюся, калі скажу, што па тратуарах месцамі можна было смела ехаць на каньках.  Калі ўмееш, вядома.

Сціплая пасыпка пяском сітуацыю практычна не палепшыла: слізгалі ўсе.  І калі ў кагосьці ад напружання проста пабалелі мышцы, то камусьці пашанцавала менш.  Толькі за нядзелю ў прыёмны пакой звярнуліся па дапамогу з рознымі відамі траўмаў 12 чалавек (1 з іх — дзіця).  Усяго з 9 снежня, па дадзеных Мар’інагорскай ЦРБ, былі траўміраваны 29 чалавек (4 дзяцей). Адзін чалавек знаходзіцца на стацыянарным лячэнні.

Што ж, давайце помніць пра тое, што прыйшла зіма, і  на вуліцах можа быць слізка. Камунальнікам настаў час прыступіць да зімовых работ. А нам трэба быць асцярожнымі.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *