Белдзяржстраху — 95 гадоў

Юбілейную дату — 95 гадоў Белдзяржстраху адзначаюць страхавыя работнікі краіны ў дзень свайго прафесійнага свята 3 снежня. Менавіта ў гэты дзень у 1921 годзе быў прыняты дэкрэт Саўнаркама  Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь «Аб арганізацыі дзяржаўнага маёмаснага страхавання».

img_9032Дзень страхавых работнікаў адзначаць і самыя вопытныя  страхавыя агенты Пухавіцкага  аддзялення прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Мінскай вобласці — Таццяна Блізнюк і Жанна Морава  (на здымку), якія працуюць у сферы страхавання  28 і 32  гады адпаведна. Гэтыя энергічныя жанчыны дапамагаюць пухаўчанам папярэдзіць рызыкі, застрахаваўшы жыццё і маёмасць.Страхавыя агенты добра вывучылі людзей на сваіх участках, наладзілі адпаведныя сувязі, і цяпер ужо часцей самі грамадзяне спяшаюцца з прапановамі далейшага супрацоўніцтва.

— За столькі гадоў работы мы бачылі сотні наступленняў страхавых выпадкаў, пасля чаго людзі толькі дзякуюць нам за тое, што мы некалі пераканалі іх заключыць дагавор аб страхаванні, — кажуць Жанна Аркадзьеўна і Таццяна Віктараўна. — Жыццё наша сёння актыўнае, насычанае. Яно выдае штодня новыя рызыкі, у тым ліку і прыродныя. Успомніце хаця б летні ўраган, што пранёсся над раёнам. Многа каму страхавыя выплаты аказаліся дарэчы. Таму кожнаму раім сябраваць з Белдзяржстрахам.

Страхавыя агенты заўсёды стараюцца прыладзіцца да зручнага грамадзянам графіка, таму працуюць у любы час, у тым ліку і ў выхадныя дні. Галоўнае, каб людзям было камфортна. У гэтым годзе Жанна Морава заключыла 1400 дагавароў страхавання, а Таццяна Блізнюк — 2100. Калі падлічыць, то штодня жанчыны заключаюць прыкладна па 4-5 дагавароў, якія дазволяць пухаўчанам хаця б за штосьці адчуваць сябе спакойна і ўпэўнена.

Алена  ШАНТЫКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *