4 чэрвеня ў Мар’інай Горцы адбудзецца велапрабег

_dsc0357У суботу, 4 чэрвеня, у Мар’інай Горцы адбудзецца велапрабег, прысвечаны 71-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У ім могуць прыняць удзел усе жадаючыя ва ўзросце ад 16 гадоў  (малодшыя  — толькі ў суправаджэнні прадстаўніка дзіцяці альбо ў складзе арганізаванай групы). Веласіпедысты адправяцца па маршруце: горад Мар’іна Горка (парк імя Любы Гайдучонак) — прывакзальная плошча —ваенная частка 89417 — вёска Залужжа — аграгарадок Блужа (помнік Мікалаю Чэпіку) і назад. Фініш велапрабегу —на плошчы каля палаца культуры ў Мар’інай Горцы.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца ў 9.00, старт велапрабегу —  у 11 гадзін.

Святлана ВАЙЦЯХОЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *