У мастацкай галерэі адкрылася выстава “Маладыя крылы”.

"Палёт". Андрэй Ігнаценка.

«Палёт». Андрэй Ігнаценка.

Мастацкая галерэя раённага краязнаўчага музея рэгулярна праводзіць работу па выяўленні маладых талентаў беларускага мастацтва. У экспазіцыі галерэі на працягу многіх гадоў  адкрываюцца персанальныя і супольныя выставы творчай моладзі, якія сведчаць пра неабмежаваныя мастацкія погляды, свабоду пошукаў і эксперыментаў, любоў да родных мясцін і сувязі з сучаснай еўрапейскай культурай. Тут можна паказаць усе новыя здабыткі і ўбачыць сябе без абмежаванняў з аб’ектыўнай, спрыяльнай і эстэтычнай кропкі гледжання.

У апошні час праведзены персанальныя выставы   маладых  мар’інагорцаў,  выпускнікоў

 Дзяўчынка. Анастасія Міронцава.

Дзяўчынка. Анастасія Міронцава.

Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіла Мішука і Дар’і Раманенка.

Днямі ў мастацкай галерэі адкрылася выстава “Маладыя крылы” студэнтаў  кафедры станковага жывапісу Акадэміі мастацтваў. Сярод іх студэнты трэцяга курса   Анастасія  Міронцава,   Дар’я  Кудраўцава,   Ганна  Садоўская, Ся Ін  (з Кітая, вучыцца ў акадэміі), Андрэй  Ігнаценка, Петэр  Воллер (з Галандыі, вучыцца  ў акадэміі).  Яны  дэманструюць свае  жывапісныя і графічныя творы. Маладых аўтараў захапляе хараство прыроды, летуценныя мары юнацтва і прага да творчых падарожжаў. У кожнага з іх адчуваецца выдатная прафесійная падрыхтоўка. А самае галоўнае —  сваё самастойнае, творчае бачанне мастацкіх задач.

Спадзяёмся, што гэта выстава стане для маладых аўтараў важным этапам у іх творчым развіцці.

Яўген  Шунэйка,

 кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *