Делегация Нижегородской области Российской Федерации посетила наш район

На працягу чатырох дзён у Мінскай вобласці знаходзілася дэлегацыя Заканадаўчага сходу Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У яе састаў уваходзілі старшыні камітэтаў па пытаннях дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання, па аграпрамысловаму комплексу, зямельных адносінах і лесакарыстанню, кіраўнікі фракцый ЛДПР і “Справядлівая Расія”.

— Мэта нашага візіту — вывучыць вопыт работы ў Мінскай вобласці па падтрымцы аграпрамысловага комплексу, — адзначыў старшыня Заканадаўчага сходу Ніжагародскай вобласці Я.В. Лебедзеў. — А вынікі такой падтрымкі мы змаглі ўбачыць адразу ж пасля перасячэння дзяржаўнай мяжы Расіі з Беларуссю. У вас усе палі, праз якія пралягаў наш шлях, заараныя, засеяныя, расце добры ўраджай. Шмат сучасных жывёлагадоўчых ферм, якія даюць малако і мяса.

Расійскія дэпутаты сустрэліся са старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў С.М. Герасімовіч і дамовіліся распрацаваць і падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Заканадаўчым сходам і абласным Саветам.

Дэлегацыя наведала 22-ю спецыялізаваную выставу “Белагра-2012”, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Дзяржынскага і Стаўбцоўскага раёнаў, музейны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхналогій “Дудуткі”,  які знаходзіцца ў нашым раёне.

Госці пазнаёміліся з работай хлебапякарні, кузні, цэха дрэваапрацоўкі, ткацкай майстэрні, набылі сувеніры з выявай “Дудутак”.

— І для нас сустрэча з ніжагародцамі была цікавай, — адзначыў старшыня Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў Ю.П. Шапавалаў. — У расіян істотную падтрымку сельскай гаспадарцы праз інвестыцыі аказвае прыватны бізнес. Нам таксама трэба больш развіваць гэты напрамак.

Браніслаў  ЯБЛОНСКІ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *