В поисках тысячи мелочей

Лета ўпэўнена ўступіла ў свае правы. Самы час, каб прывесці ў парадак кватэру. Даўно пара пераклеіць шпалеры, пафарбаваць падлогу, назаўсёды развітацца з падцёкамі на столі. Адным словам, рамонт – справа клапатлівая, затратная і ўсё ж прыемная, таму што колькі б сродкаў не высмоктвалі з вашай кішэні ўсе такія неабходныя вялікія і дробязныя пакупкі, калі-небудзь рамонт закончыцца, і ў адноўленых апартаментах пачнецца жыццё быццам з новага ліста.

Аб гэтым я думала ў прасторнай зале магазіна будаўнічых матэрыялаў у гандлёвым доме “Западный”.

У гэтую залу магазін перасяліўся сёлетняй вясной. І працуе ён з 9 і да 20 гадзін без перапынкаў на абед і выхадных. Есць зручны пад’езд. Ну а што датычыцца асартыменту, то, па-шчырасці, вельмі добра, што, нарэшце, з’явіўся такі вялікі магазін. Паліцы літаральна запоўнены ўсім неабходным.  Пацешыць сябе могуць і дачнікі: зграбныя вазкі і, нават, лёгенькія насілкі — рэчы, вельмі неабходныя ў гаспадарцы. Інструмент для сада і агарода таксама займае тут сваё пачэснае месца. Вядома ж, газонакасілкі, бензакосы ад розных вытворцаў,  цана якіх адпавядае гандлёвай марцы.

У аддзеле, дзе шырока прадстаўлена сантэхніка: усе аксэсуары для ванны, душавыя кабінкі. Не магла налюбавацца на чыгунныя ванны: глыбокія, белая эмаль пераліваецца перламутрам.

Газавыя калонкі і ўсё начынне да іх – гэта рэчы, неабходныя тым, хто будуе ўласны дом. Есць фарбы ўсіх колераў, вядомых брэндаў, пена, сілікон, клей для шпалераў, панелі ПВХ і сайдынг, уцяпляльнікі, шыфер, рубероід, пенапласт, гіпсакардон для столі і сцен, фанера, розныя гатовыя сумесі для ўнутраных і вонкавых работ, ламінат… Адным словам, у гэтым магазіне можна купіць усё і адразу.

Новы тавар ад самых розных пастаўшчыкоў трапляе на прылаўкі кожны дзень. Тут ёсць усё ад “а” да “я”, каб замяніць, напрыклад, сантэхніку і састарэлыя маральна і фізічна трубы. А колькі электраінструментаў! Дрэлі, “балгаркі”, шліфавальныя машынкі. Гэты інструмент прадстаўлены двума вядомымі вытворцамі – DVT і Bosch.

У аддзеле электратавараў таксама  безліч дробязных і такіх незаменных у гаспадарцы рэчаў.

Блукаючы ад прылаўка да прылаўка, увесь час адчувала патрэбу купіць і гэта, і тое, і яшчэ. Калі трапляеш у такі асяродак, дзе ўсяго так шмат,  – не ведаеш, чаму аддаць перавагу. Рамонты, будоўлі – гэта, мусіць, тое, што суправаджае нас усё жыццё. Клопатаў, звязаных з гэтым, менш, калі няма праблем з будаўнічымі матэрыяламі і … фінансамі.

Але ў магазіне могуць прадаць тавар у крэдыт. Ну а што датычыцца цэнаў, то тут усё залежыць ад нашага кашалька. Тое, што камусьці не па кішэні, другому даступна. А вось упадабаны дачнікамі “Ручеек” тут танней, чым дзе. У пошуках помпы для паліву агарода я добра вывучыла гэты рынак тавараў. І прыйшла да суцяшальнага вываду: недарагі “Ручеек” аказаўся  больш надзейным за ўсялякія “наварочаныя”…

Мне спадабалася гатоўнасць прадаўцоў даць кансультацыю па любым тавары. Цікава было  прыцэньвацца і прыглядацца да рэчаў, без якіх наша жыццё было б няўтульным.

Анна МІХАЙЛАВА.

НА ЗДЫМКУ: прадавец  С.Ю. Патужная.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *