Да геаграфічнага цэнтра Беларусі

Больш за 100 чалавек  прынялі ў мінулую нядзелю ўдзел у ІІІ марафонскім забегу да  геаграфічнага цэнтра Беларусі.

Як вядома, працягласць марафонскай дыстанцыі — 42 кіламетры. Але сёлета арганізатары спаборніцтва гэтую дыстанцыю зменшылі ўдвая і акруглілі да 20 кіламетраў. Таму замест 3 “кругоў” вакол цэнтра, як было летась (адлегласць ад пасёлка мар’іна да тапаграфічнага знака “Геаграфічны цэнтр Беларусі” — 7 кіламетраў) спартсмены прабеглі побач з геадэзічным знакам да Антанова і вярнуліся назад.

Абсалютным чэмпіёнам на дыстанцыі ў 20 кіламетраў сярод мужчын стаў Максім Панкратаў. Другое і трэцяе месца — у Аляксандра Санько і Яўгена Палонікава.

Сярод жанчын лепшыя вынікі ў Юліі Кісялёвай, Вольгі Більдзюкевіч і Аляксандры Перасавай.

Браніслаў ЯБЛОНСКІ.

НА ЗДЫМКУ: дадзены старт на дыстанцыю ў 20 кіламетраў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *