Дыпломы “Белагра-2010” — “Зазер’е”

Калектыў дзяржаўнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Зазер’е” сёлета старанна рыхтаваўся да Міжнароднай спецыялізаванай выставы “Белагра-2010”.

Да пачатку выставы было завершана будаўніцтва першай чаргі сучаснага жывёлагадоўчага комплекса. Яго паказалі дэлегацыі Курскай вобласці, якая прыязджала на “Белагра-2010”.

На самой выставе былі прадстаўлены 4 экспанаты з эксперыментальнай базы (перасоўная даільная ўстаноўка, ахалоджвальнік малака, грэбнеўтваральнік з бульбаса-джалкай).

У адкрыцці выставы і ў яе рабоце ўдзельнічалі дырэктар ЭБ “Зазер’е” А.К.Есьман, намеснік дырэктара па ідэала-гічнай рабоце В.А.Глушакова.

Нават духмяны каравай, які пры адкрыцці выставы ўручылі ад імя хлебаробаў краіны І.А.Кліндзюк і А.В.Лоўчая міністру сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Міхаілу Іванавічу Русаму, быў пухавіцкі, выраблены ў ГП ТАА “Пухавічыгандаль”.

А прафсаюзны камітэт арганізаваў калектыўную паездку на выставу. У ёй прынялі ўдзел не толькі перадавікі вытворчасці, але і ўсе жадаючыя.

Такая актыўнасць не засталася не заўважанай. Па выніках работы выставы эксперыментальная база “Зазер’е” атрымала 2 дыпломы: Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і арганізатараў Міжнароднай выставы “Белагра-2010” — дырэкцыі ЗАТ “Мінскэкспа”.

— Было прыемна і сваю работу паказаць на выставе, і вельмі карысна на дасягненні іншых гаспадарак паглядзець, — адзначыла галоўны заатэхнік ЭБ “Зазер’е” А.А.Сачок. — Лепшае будзем пераймаць і мы.

Браніслаў ЯБЛОНСКІ.

НА  ЗДЫМКАХ: намеснік генеральнага дырэктара па навукова-інавацыйнай рабоце РУП  “Навукова-практычны цэнтр  НАНБ  па  механізацыі  сельскай  гаспадаркі”  В. А. Кіцікаў,  сакратар-справавод І. А. Кліндзюк, дыспетчар А. В. Лоўчая, дырэктар ЭБ “Зазер’е” А. К. Есьман сустракаюць дэлегацыю Курскай вобласці на мяжы гаспадаркі;

на трамбаванні сянажнай масы мадэрнізаваны трактар-пагрузчык “Амкадор”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *