Запланированы мероприятия, посвященные 75-летию Минской области

Аддзел культуры Пухавіцкага райвыканкама запланаваў шмат мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Мінскай вобласці, якія выклікаюць цікаўнасць ў жыхароў раёна.  У першай палове гэтага года ва ўсіх бібліятэках пройдуць кніжныя выставы і агляды літаратуры на тэмы: “Ганаруся табой, родная старонка”, “Край наш дзівосны — прытулак загадак і цудаў”, “Жыццё Мінскай вобласці”, “Час дзеянняў і пераўтварэнняў”. Шэраг  мерапрыемстваў запланаваны да юбілеяў вядомых людзей Пухаўшчыны, пісьменнікаў-землякоў. У лютым-сакавіку пройдуць паэтычныя сустрэчы і вечарыны, прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння паэта Алеся Бачылы, у сакавіку — літаратурна-краязнаўчыя гадзіны з нагоды 75-годдзя краязнаўца, публіцыста і пісьменніка Браніслава Аляксандравіча Зубкоўскага. У красавіку бібліятэкі раёна чакаюць чытачоў на краязнаўчы экскурс “Васіль Гарбацэвіч — настаўнік і драматург”, прысвечаны 120-годдзю пісьменніка.Юбілею Міншчыны будуць прысвечаны і шматлікія фестывалі і музычныя конкурсы, якія пройдуць на працягу года. У лютым запланаваны конкурс “Песні юнацтва нашых бацькоў”, дзе прагучаць творы грамадска-патрыятычнага накірунку. У сакавіку фестываль “Карагод сяброў” збярэ калектывы, якія маюць званні “народны” і “ўзорны”. У чэрвені “Мелодыі роднага краю” прагучаць на фестывалі народнай песні.Так адбылося, што ў юбілейны для Мінскай вобласці год адзначыць 75-годдзе з дня нараджэння і знакаміты наш зямляк — кампазітар Ігар Міхайлавіч Лучанок. Да гэтай падзеі будуць прымеркаваны самыя буйныя святы музыкі і песні, што пройдуць на Пухаўшчыне — рэгіянальны фестываль “Майскі вальс” на прыз кампазітара і XI абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”. Акрамя таго, жыццю і творчасці вядомага кампазітара будзе прысвечана выстава “Народны артыст СССР і БССР І.М. Лучанок. Да 75-годдзя з дня нараджэння”,  якую запланавана правесці ў другой палове года ў Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі. А да гэтага музей запрашае ўсіх жадаючых на выставу “Мая Міншчына”, якая будзе працаваць ў студзені і лютым, а таксама на музейныя ўрокі і тэматычныя экскурсіі “Міншчына: мінулае і сучаснасць”.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *