Можно отдохнуть и подлечиться

Аздараўленчы цэнтр “Талька” знаходзіцца ў маляўнічым месцы ў сасновым бары, побач зліваюцца рэкі Таль і Свіслач. Многія жыхары раёна, вобласці і рэспублікі аблюбавалі аздараўленчы цэнтр, у якім можна не толькі цудоўна адпачыць на ўлонні прыроды, але і падтрымаць здароўе. Тут ёсць лячэбная мінеральная вада, якая паступае з уласнай свідравіны — дастаткова толькі адкрыць кран, каб атрымаць гаючы напой.

У аздараўленчым цэнтры аказваюць цэлы шэраг працэдур, якія вельмі запатрабаваны. Адносна невысокі кошт пуцёўкі асабліва прываблівае жыхароў Расіі, Прыбалтыкі, Украіны і нават Ізраіля. Штогод у “Тальцы” аздараўліваецца больш за 2 тысячы чалавек.

За апошнія гады зроблена шмат для камфортнага пражывання адпачываючых. Непазнавальна змянілася і тэрыторыя. Тут высаджаны рэдкія пароды дэкаратыўных дрэў, хвойнікаў, усё лета шмат кветак. Адпачываючыя любяць шпацыраваць па выкладзеных каляровай пліткай дарожках, паміж соснаў. А ўлетку і ўвосень хадзіць па грыбы і ягады.

Можна бавіць час і на тэнісным корце, на беразе возера.

Дырэктар аздараўленчага цэнтра “Талька” У.М. Сцепанюк і медыцынская сястра В.В. Багатырова (на здымку) у калектыве працуюць даўно. Тое, што “Талька” сёння добра вядома ў Беларусі, і іх заслуга.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *