Першым у гаспадарцы намалаціў 1 тысячу тон зерня

Камбайнер Віктар Васільевіч Гардзіенка, які працуе ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Голацк”, першым у гаспадарцы намалаціў 1 тысячу тон зерня. З працоўнай перамогай яго павіншавалі кіраўнік акцыянернага таварыства У.Я. Іванчанка і старшыня прафкама З.А. Кікаць.

Услед за В.В. Гардзіенкам жаданую тысячу тон збожжа намалацілі камбайнеры М.М. Тарасевіч і А.Г. Расолька.

Віктар Гардзіенка некалькі гадоў таму, як ён лічыць, паставіў рэкорд. Тады за дзень ён намалаціў 175 тон. Нават летась у хлебны год яму не ўдалося падняцца да ўласнай планкі. А сёлета 1 жніўня пераўзышоў гэты рубеж на 10 тон.

Анна ЯБЛОНСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *