У раёне ёсць першыя 2-тысячнікі

Камбайнер ААТ “Голацк” Віктар Васільевіч Гардзіенка з пачатку жніва камбайнам “Лексіён-570” убраў 430 гектараў і намалаціў 2036 тон збожжа і рапсу. Нягледзячы на меншую ўраджайнасць зерневых, ён паўтарыў свой мінулагодні намалот і выйшаў у лідары жніва 2013 года.
А вадзіцель МАЗ-5516 з ПСУП “Дукора-агра” Уладзімір Віктаравіч Давыдзенка нават перайшоў мінулагодні ўзровень і з леташняга сёмага месца ўзняўся на першае. Ен перавёз па стане на 16 жніўня 2113 тон збожжа і рапсу.
У гонар В.В. Гардзіенкі і У.В. Давыдзенкі ў Мар’інай Горцы ўзняты раённы сцяг працоўнай славы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *