Да новага навучальнага года дзеці атрымалі падарункі

Нядаўна ў прытулку, які знаходзіцца ў Дубраўцы, адбылася прыемная падзея: да новага навучальнага года дзеці атрымалі сетку для футбольных варот. Падарунак падрыхтавала старшыня прафсаюзнага камітэта раённага аддзела адукацыі Т.І. Шавель.

Зрабіла падарунак і жыхарка Дружнага Наталля Зайцава. На яе сродкі былі закуплены камплекты цацак для дзіцячай пляцоўкі. А Іна Давыдовіч з пасёлка Мар’іна пералічыла на рахунак установы грошы, дзякуючы якім у дзіцячых спальнях з’явіліся новыя шторы.

Як адзначыла загадчыца аддзялення прытулку дзяржаўнай установы адукацыі “Пухавіцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр” В.М. Паромчык, кожны год бацюшка Аляксандр Цалкоў прывозіць сюды канцтавары. Сёлета ён таксама плануе наведаць прытулак з падарункамі для школьнікаў.

Анна МІХАЙЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *