Маладыя спецыялісты папоўнілі калектыў установы аховы здароўя “Мар’інагорская цэнтральная раённая бальніца”

Сёлета 16 урачоў, выпускнікоў Гродзенскага, Віцебскага, Гомельскага, Мінскага медыцынскіх універсітэтаў атрымалі размеркаванне ў наш раён. Тры ўрачы тэрапеўтычнага профілю, два педыятры, акушэр-гінеколаг і анестэзіёлаг-рэаніматолаг, стаматолаг, афтальмолаг, два дэрматавенеролагі і два псіхіятры, а таксама 11 медыцынскіх сясцёр папоўнілі калектыў установы аховы здароўя “Мар’інагорская цэнтральная раённая бальніца”.
Усе маладыя спецыялісты занялі вакансіі ў аддзяленнях раённай бальніцы, Мар’інагорскай і Дружненскай паліклінік.
Анна МІХАЙЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *