Праходзіла занальная спартакіяда медыцынскіх работнікаў

Нядаўна ў Салігорску праходзіла занальная спартакіяда медыцынскіх работнікаў, у якой прынялі ўдзел каманды 9 раёнаў Мінскай вобласці.

Спаборніцтвы праводзіліся ў салігорскім фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Каманды спаборнічалі ў такіх відах спорту, як плаванне, лёгкаатлетычны крос, а таксама неабходна было прадэманстраваць гульню ў більярд, фізічную вытрымку ў гіравым спорце.

Першае месца ў лёгкаатлетычным кросе “Здароўе” заваявала ўрач-стаматолаг паліклінікі № 1 С.М. Верамеева. А вадзіцель Мар’інагорскай ЦРБ В.М. Мікульчык прадэманстраваў выдатную гульню ў більярд і ў выніку атрымаў другое месца.

Усе 15 удзельнікаў занальнай спартакіяды — работнікі Мар’інагорскай цэнтральнай раённай бальніцы — адзначалі, што ўдзел у такіх мерапрыемствах — добры стымул для заняткаў спортам, а таксама выдатная нагода наладзіць дзелавыя і партнёрскія адносіны з калегамі з другіх раёнаў.

Анна МІХАЙЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *