Была адкрыта памятная дошка ў гонар пісьменніка

У мінулую пятніцу на будынку Турынскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа была адкрыта памятная дошка ў гонар знакамітага беларускага дзіцячага пісьменніка Янкі Маўра (Івана Міхайлавіча Фёдарава). На цырымоніі прысутнічалі ганаровыя госці: навуковец, пісьменнік, грамадскі дзеяч, малодшы сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч; пісьменнік і публіцыст, галоўны рэдактар дзіцячага часопіса “Вясёлка”, старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі; паэт, празаік, публіцыст, літаратурны крытык і перакладчык, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў, паэт Аляксандр Адамавіч Камароўскі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *