Удзячны мастаку за падарунак

Больш дзясятка сваіх карцін падарыў псіханеўралагічнаму дому-інтэрнату мастак з Омельна У.У. Даманаў. Усе карціны, якія ён перадаў установе бясплатна, упрыгожваюць фае, бібліятэку і занялі пачэснае месца ў пакоі гісторыі.

Уладзімір Даманаў усё жыццё пражыў у Мінску, працаваў мастаком-афарміцелем на адным з прадпрыемстваў сталіцы. Калі выйшаў на пенсію, перабраўся ў мясціны, любыя з дзяцінства. Тут некалі жыла яго бабуля, і ў час вайны яны разам з маці і вяскоўцамі ратаваліся ад ворагаў на выспах сярод балот. Мо, таму тэма вайны займае шмат месца ў яго сюжэтах. А яшчэ на карцінах Уладзіміра Уладзіміравіча шмат родных краявідаў.

— Мы ўдзячны мастаку за такі падарунак, — гаворыць намеснік дырэктара дома-інтэрната А.В. Вяжэвіч. — Нашы супрацоўнікі і пражываючыя атрымалі цудоўную магчымасць пазнаёміцца з пейзажамі У.У. Даманава, чалавека па-сапраўднаму ўлюбёнага ў родныя мясціны.

Анна МІХАЙЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *