Нарыхтоўка кармоў на Пухавіччыне: работа над памылкамі і новыя тэхналогіі

OLYMPUS DIGITAL CAMERAНа палях і лугах у гэтыя майскія дні спеюць травы: канюшына, люцэрна, купкоўка зборная. Наступае сенакосная пара.

Сёлета гаспадаркам раёна неабходна ўбраць першым укосам 12285 гектараў траў. Аб тым, як арганізавана нарыхтоўка кармоў, расказвае выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргей Леанідавіч КАВАЛЕЎ:

— Мы прааналізавалі памылкі, якія былі дапушчаны на нарыхтоўцы кармоў у мінулыя гады. І пастараемся іх
ухіліць у далейшай рабоце. Шырэй будзем прымяняць новыя тэхналогіі, новую, высокапрадукцыйную тэхніку і сельгасагрэгаты.

Перад кіраўнікамі і спецыялістамі сельгасарганізацый раёна пастаўлена задача стварыць у кожнай гаспадарцы мабільны кормаўборачны атрад. Ен павінен быць укамплектаваны сучаснымі кормаўборачнымі камбайнамі, самаходнымі або трактарнымі касілкамі, механічнымі граблямі, прэс-падборшчыкамі. У многіх гаспадарках такі набор ёсць. Напярэдадні “зялёнага жніва” старанна адрамантавалі сваю тэхніку ААТ «Зазерка», «Агра-абярэг», сельгасфіліял «Дрычын» і іншыя гаспадаркі.

ААТ “Аграсімвал”, “Племзавод “Індустрыя” набылі энерганасычаныя трактары “Беларусь-3522”, ААТ “Голацк”, “Суцінскі”, сельгасфіліялы “Светлая ніва”, “Дубраўка” — 9-метровыя самаходныя касілкі.

Як вядома, якасць корму ў многім залежыць ад таго, ці прымяняюцца пры закладцы травяной масы кансерванты, у якую траншэю яны ўкладваюцца, як трамбуюцца. Найбольш прагрэсіўнай лічыцца закладка ў наземныя траншэі, абкладзеныя бетоннымі пліткамі і з бетонным дном.

Ужо не першы год, як пабудавалі і эксплуатуюць такую траншэю жывёлаводы эксперыментальнай базы “Зазер’е”. Летась  пабудавалі наземныя траншэі сельгасфіліял “Дрычын” і ПСУП “Дукора-агра”. Сёлета плануюць такія траншэі ўзвесці ўсе астатнія гаспадаркі. Яны выкарыстоўваюць бетонныя пліты, якія выпускае ДУП “Мар’інагорскі завод ЖБВ”.

Асаблівую ўвагу звяртаем і на якасць трамбоўкі. Найбольш падыходзіць для гэтай аперацыі пагрузчык “Амкадор-352”. Да таго ж, завод укамплектаваў іх прыстасаваннямі для пагрузкі звычайных рулонаў сена і саломы і пагрузкі рулонаў, упакаваных у полімерную плёнку. Іх набылі ААТ “Ражджэственскае-агра”, “Аграсімвал”, “Суцінскі”, сельгасфіліял “Сяргеевічы”. У бліжэйшыя дні іх набываюць ААТ «Вецярэвічы», «Шацк», «Зазерка», «Голацк», вытворчы ўчастак «Пухавічы» ААТ «Смалявічы Бройлер».

Яшчэ летась у перавагах такога метаду закладкі і захоўвання сенажу пераканаліся ў ААТ “Агра-абярэг”, “Ражджэственскае-агра”, сельгасфіліяле “Чырвоны Май”. У бягучым годзе прэс-падборшчыкі з абмоткай плануюць набыць і ўключыць у нарыхтоўку кармоў ПСУП “Дукора-агра”, эксперыментальная база “Зазер’е”.

Першымі прыступілі да нарыхтоўкі кармоў ААТ “Агра-абярэг” і “Зазерка”. Ім неабходна ўбраць 1140 і 850 гектараў траў першым укосам. Гэта самыя вялікія плошчы сярод гаспадарак. Яны будуць сушыць сена, рыхтаваць сянаж адначасова, каб мець магчымасць манеўра пры дрэнным надвор’і. Такой тактыкі райсельгасхарч рэкамендуе прытрымлівацца і ўсім  гаспадаркам раёна.

Належыць нарыхтаваць 10,2 тысячы тон сена і 194 тысячы тон сенажу. Асноўную яго частку — з траў першага ўкосу.

Сілас, якога плануецца закласці 196 тысяч тон, будзе рыхтавацца з кукурузы, пасеянай на зялёны корм, аднагадовых траў. Такія суадносіны дазволяць збалансаваць корм па бялку і іншых спажыўных рэчывах і атрымаць высокія надоі малака.

Запісаў Браніслаў ЯБЛОНСКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *