Анастасія Салавей: «З пачатку года зроблена каля трохсот заўваг на прадпрыемствах і ў арганізацыях па розных відах парушэнняў»

IMG_9128Бяспека не мае дробязей…

З пачатку года спецыялісты ўпраўлення  па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама правялі больш за 50 рэйдаў з праверкай арганізацыі аховы працы работні каў  прадпрыемстваў і устаноў рознай формы ўласнасці. У час такіх рэйдаў выяўляюцца выпадкі, калі парушаюцца  элементарныя правілы бяспекі. На жаль, вытворчы траўматызм не толькі  прыводзіць да інваліднасці, але, здараецца, людзі гінуць на працоўных месцах з-за элементарных парушэнняў тэхнікі бяспекі.

— У час такіх рэйдаў мы робім прадпісанні, —  расказвае галоўны спецыяліст аддзела працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці  і сацыяльнай  абароне райвыканкама  А.А. Салавей. —  З пачатку года  зроблена каля трохсот заўваг  на прадпрыемствах і ў арганізацыях па розных відах парушэнняў. Практычна ўсе гэтыя парушэнні ліквідаваны. Кіраўнік абавязаны стварыць бяспечныя ўмовы працы сваім работнікам. У нас ёсць нямала станоўчых прыкладаў, дзе ахова працы на добрым узроўні, але часта даводзіцца канстатаваць і  іншае. Дробязей не можа быць, калі справа датычыцца здароўя і жыцця людзей.

У час наведвання дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм” Пухавіцкае ПМС” дзяржаўным інспектарам  Дэпартамента аховы працы У.І. Рабцавым  і А.А. Салавей, як станоўчае было адзначана, што на прадпрыемстве ёсць  кабінет па ахове працы, план  эвакуацыі  пры пажары і  аварыйны выхад, вядзецца неабходная дакументацыя,  дзейнічае  сістэма кіравання аховай працы СТБ 18001-2009. Работнікі прадпрыемства  ў вызначаныя тэрміны праходзяць праверку ведаў па ахове працы, а пры паступленні на работу здаюць экзамен. Кіраўнік і спецыялісты таксама раз у тры гады здаюць экзамены па ахове працы.

Кожны ранак двор ПМС пакідаюць дзесяткі адзінак транспарту. Зараз толькі касілак на меліярацыйных каналах працуе да дзесятка. І гэта не дзіўна. На балансе арганізацыі  больш за 2 тысячы кіламетраў меліярацыйных каналаў, на якіх працуюць  12 помпавых станцый  у розных кропаках раёна. У ПМС у Мар’інай Горцы ёсць механічныя майстэрні, гараж для аўтамабільнага транспарту. Тэхніку даводзіцца рамантаваць у абсталяванай  усім неабходным майстэрні. Але не заўсёды пры гэтым выконваюцца правілы бяспекі. У час праверкі назіраўся такі малюнак, калі адзін  механізатар  паставіў трактар на спецыяльныя калодкі, то другі для падтрымання адной з рабочых частак агрэгата прымяніў драўляную падпорку. Пры малейшым неахайным руху можа здарыцца непапраўнае… Не абсталяваны спецыяльны шчытамі глядзельныя  ямы ў гаражы. Нават дровы, якія акуратна складзены  побач з кацельнай, таксама тояць небяспеку таму, што вельмі высока ляжаць штабелі. Калі яны пасыплюцца з такой вышыні на чалавека,то….

Такія здавалася б дробязі псуюць агульны малюнак таго добрага, што рабіцца ў калектыве для стварэння належных умоў працы людзей.

— У нас ёсць пакой адпачынку для работнікаў прадпрыемства. Можна ў мікрахвалёвай печцы падагрэць абед, прыгата
ваць чай ці каву. Працуе і халадзільнік, — расказвае дырэктар прадпрыемства В.М. Суханаў. — Зараз пачынаем будаўніцтва лазні.Нашы рабочыя працуюць на розных аб’ектах. Калі вечарам вяртаюцца вадзіцелі, трактарысты, бульдазерысты на базу,  можна будзе памыцца. Работнікаў забяспечваем кожны год спецадзеннем, раз у тры гады — рабочымі курткамі. Што датычыцца ўмоў працы, то тэхніку бяспекі варта захоўваць у любых абставінах, і памятаць аб тым, што можа здарыцца, калі праігнараваць элементарную асцярожнасць, як, напры-клад,  правілы пастаноўкі  трактара на рамонт. Гэта абуральны факт і вінаватыя панясуць адказнасць.

Пра тое, што тут нямала ўвагі ўдзяляюць  стварэнню ўмоў працы людзей, сведчыць таксама  добраўпарадкаванне тэрыторыі каля адміністрацыйнага будынка,  гаража і мехмайстэрні: устаноўлены дзве альтанкі, абсталяваны месцы для курэння, на клумбах шмат кветак.

Абавязаны захоўваць тэхніку бяспекі на сваіх рабочых месцах і машыністы помпавых станцый, якія кругласутачна дзяжураць на гэтых аб’ектах. Машыніст помпавай  станцыі “Антанова” Ю.П. Крывашэй  правілы бяспечнай працы ведае на зубок. Ен кантралюе ў канале ўзровень вады і забяспечвае парадак на тэрыторыі станцыі .

Помпавая станцыя “Гарэлец” абслугоўвае  629 гектараў меліяраваных земляў. Машыніст яе Л.С. Агейчык адзначае, што сёлета  пасля зімы ў меліярацыйным канале ўзровень вады не перавышаў дапусцімых норм. Вільгаці ў глебе было няшмат. Зараз, калі амаль штодзень ідуць дажджы, даводзіцца рэгуляваць гэты ўзровень, час ад часу скідваць ваду ў  Пціч.

І тут спецыялісты адразу адзначылі, што трэба выправіць. І хоць парушэнні гэтыя нязначныя, усё ж варта іх не дапускаць. Прыкладна такія ж заўвагі былі зроблены і на помпавай станцыі “Пцічанскае”.

Інжынер прадпрыемства па ахове працы  С.Ю. Сізоў адзначыў, што ў калектыве праводзіцца абавязковая  атэстацыя працоўных месц са шкоднымі ўмовамі працы, а кожны ранак  медыцынскі агляд, вучоба па пытаннях аховы працы стала таксама неад’емнай часткай  работы кожнага.

І ўсе ж, каб пазбегнуць траўм на рабочым месцы, не трэба забываць простых правіл уласнай бяспекі і памятаць аб тым, што вас чакаюць у сям’і.

Анна МІХАЙЛАВА.

НА ЗДЫМКУ: С.Ю. Сізоў і машыніст помпавай станцыі “Антанова”  Ю.П. Крывашэй, А.А  Салавей і У.І. Рабцаў у час наведвання аб’екта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *