35 гадоў ў бібліятэчнай сістэме

35 гадоў працуе ў раённай бібліятэчнай сістэме З.Ф. Дубанос. 5
— У дзень да нас на абанемент заходзяць 50-60 чалавек, — расказвае Зоя Фёдараўна. — І кожны бярэ па 4-5 кніг.
Багаты вопыт работы бібліятэкарам дазваляе Зоі Фёдараўне хутка высветліць густы чарговага чытача і беспамылкова прапанаваць патрэбную яму кнігу. Прачытаўшы першую кнігу, многія становяцца сябрамі бібліятэкі на доўгія гады.
А яшчэ З.Ф. Дубанос у «актуальным стане» падтрымлівае кніжную выставу «Чытаем па-беларуску». Зараз на кніжных паліцах выстаўлены творы нашай зямлячкі Таісы Бондар. Побач — кнігі, напісаныя класікамі беларускай літаратуры Іванам Шамякіным, Янкам Брылём, Васілём Быкавым, Уладзімірам Караткевічам.
— Той, хто пагартае кніжкі з выставы, абавязкова возьме што-небудзь пачытаць і дома, — удакладняе Зоя Фёдараўна. — Людзі не забываюць родную мову.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *