Сёння — Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Пачынаючы з 2005 года ў ААТ “Пухавічынафтапрадукт” планамерна рэалізуецца інвестыцыйная праграма па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы і пашырэнні сеткі АЗС. З’яўленне такой праграмы было абумоўлена значным павелічэннем патрэб арганізацый і насельніцтва ў аўтамабільным паліве, узросшым
патокам легкавых і грузавых машын як у пухаўчан, так і грамадзян, якія па аўтамагістралях рухаюцца праз наш і Чэрвеньскі раёны.

Дырэктар ААТ “Нафтапрадукт” Л.А. Філановіч на АЗС-1 сустрэўся з аператарамі Н.В. Рылік, А.А. Селівончык і начальнікам участка АЗС Я.Б. Норак

Дырэктар ААТ “Нафтапрадукт” Л.А. Філановіч на АЗС-1 сустрэўся з аператарамі Н.В. Рылік, А.А. Селівончык і начальнікам участка АЗС Я.Б. Норак

За апошнія 6 гадоў былі пабудаваны і рэканструяваны АЗС паблізу Хазянінак, Блоні, Свіслачы, Падбярэжжа, у Мар’інай Горцы і Чэрвені. І зараз рэалізацыя паліва вядзецца на 7 сучасных аўтазаправачных станцыях. На трох з іх можна заправіць транспарт і звадкаваным газам.
— Нашы АЗС працуюць кругласутачна і без выхадных. За суткі мы адпускаем на станцыях 70 тон бензіну, 60 тон дызельнага паліва, — расказвае дырэктар ААТ “Пухавічынафтапрадукт” Л.А. Філановіч. — За няпоўныя 10 гадоў гэта лічба вырасла амаль у два разы.
Да таго ж, прадпрыемствам і арганізацыям раёна штодзённа адпускаецца для ведамасных заправак каля 120 тон паліва.
Спецыялісты “Пухавічынафтапрадукта” прагназуюць далейшы рост патрэб у маторным паліве і прыйшлі да вываду, што транзітнымі вадзіцелямі будзе запатрабавана і яшчэ адна АЗС, калі яе пабудаваць на правым баку дарогі Мінск-Гомель насупраць існуючай паблізу Падбярэжжа. 50 кіламетраў ад Мінска — якраз такая адлегласць, каб без чаргі, у камфортных умовах, не зварочваючы з дарогі, дазаправіць аўтамабіль перад дальняй дарогай.
Для зручнасці кліента запраўка аўтамабіляў праводзіцца як за наяўны разлік, так і па банкаўскіх картках. Па аўтаматызаванай сістэме “Белнафтапрадукт-АЗС “Сервіс” на нашых станцыях могуць заправіцца і кліенты другога камерцыйнага аператара “Берліо”.
У таварыстве пашыраюць гандаль спадарожнымі і харчовымі таварамі праз магазіны, якія ёсць на кожнай станцыі. Амаль на ўсіх функцыянуюць кафетэрыі. На тэрыторыі нафтабазы працуе кафэ.
На наступным тыдні будзе здадзена ў эксплуатацыю стаянка аўтамабіляў на АЗС-2. На ёй змогуць размясціцца да двух аўтобусаў, 5 грузавых ці легкавых аўтамабіляў. Такія пляцоўкі ўжо дзейнічаюць на АЗС-1, АЗС-5, праектуецца адпаведная пляцоўка на АЗС-6 і АЗС-7. На ўсіх АЗС вадзіцелі і пасажыры будуць мець магчымасць не толькі заехаць для запраўкі, але і паставіць машыну на стаянкі, каб зайсці ў прыдарожны магазін ці кафетэрый.
За шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў напярэдадні прафесійнага свята канцэрн “Белнафтахім” узнагародзіў ганаровай граматай аператара АЗС-4 А.С. Царову, а вытворчае аб’яднанне “Беларуснафта” — інженера па ахове працы В.І. Навіцкага. Граматы таварыства атрымала 11 чалавек. Усіх супрацоўнікаў ААТ “Пухавічынафтапрадукт”, ветэранаў вытворчасці з Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці павіншаваў Л.А. Філановіч.
Алесь ГЛЕБАЎ.
На здымку: дырэктар ААТ “Нафтапрадукт” Л.А. Філановіч на АЗС-1 сустрэўся з аператарамі Н.В. Рылік, А.А. Селівончык і начальнікам участка АЗС Я.Б. Норак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *