У барацьбе з парушальнікамі

1032068Камера відэафіксацыі з’явілася ў адным з самых праблемных месцаў раёна — прыпыначным пункце «Бор». Супрацоўнікі ДЭУ-68, якія абслугоўваюць дарогу ў гэтым напрамку, ужо стаміліся папярэджваць насельніцтва аб тым, што прыпынкі грамадскага транспарту — гэта не звалкі, і што выкідваць тут смецце забаронена. А таму ў барацьбе з парушальнікамі, якія сістэматычна ігнаруюць забарону, вырашылі звярнуцца да такой меры. Камера будзе фіксаваць усіх, хто, нягледзячы на папярэджанне (на прыпынку таксама ўсталяваны адпаведныя таблічкі), захоча пазбавіцца ад смецця, пакінуўшы яго на прыпыначным пункце. За парушэнне несвядомыя грамадзяне будуць плаціць штраф ад 5 да 50 базавых велічынь.

Яўгенія  ВАЖНІК.

У барацьбе з парушальнікамі: 1 комментарий

  • 14.06.2015 в 08:19
    Permalink

    Ещё возле д.Лучки надо поставить, тоже очень часто автобусная остановка завалена мешками с мусором. Эх, эти дачники. )))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *