З парку зніклі лаўкі

36З парку імя Любы Гайдучонак неяк раніцай зніклі лаўкі. Новыя. Устаноўленыя да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Чаму, куды і навошта іх прыбралі — на гэтыя пытанні нам давялося шукаць адказы на мінулым тыдні.

Для таго, каб пераканацца ў факце знікнення лавак, я адразу выехала ў парк. Сапраўды, цэнтральная алея была пустая. Прыгожыя, выкананыя па распрацаваным для нашага горада эскізе, новыя лаўкі былі ўпрыгожваннем парку зусім нядоўга: камунальнікі звезлі іх у невядомым накірунку.

Даведацца прычыну аказалася лёгка. Яна цалкам супала з маімі здагадкамі: лаўкі былі паламаныя …

На тэрыторыі ўчастка дрэваапрацоўкі УП «Жылцепласэрвіс» КГ ужо займаліся іх рэканструкцыяй, вынаходзячы па ходзе справы антывандальную версію. Таму грамадзян, якія задалі нам пытанні аб лаўках, магу супакоіць: неўзабаве яны вернуцца на месца. Але вось як надоўга?..

33Разважаць  на  тэму  адсутнасці  ў належнай колькасці лавак ў нашым горадзе, калі  шчыра, мы ўжо стаміліся. Але не менш стаміліся і пісаць пра тое, што на любое новае, прыгожае, сучаснае,  эксклюзіўнае ў нас чамусьці заўсёды знаходзіцца разбуральнік, вандал, проста несумленны чалавек, які не паважае чужую працу і імкненне зрабіць горад прыгожым. Чаму гэтыя людзі так не любяць месца, у якім жывуць, мне не зразумець ніколі. Вось толькі па-чалавечы шкада ўсіх астатніх, якія не паспяваюць парадавацца чамусьці новаму і прыгожаму…

Алена  ШАНТЫКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *