На прыёме грамадзян абмяркоўвалі жыллёвыя і зямельныя пытанні

На мінулым тыдні чарговы прыём грамадзян правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Фёдар Караленя. З пачатку года Фёдар Пятровіч правёў ужо 15 прыёмаў згодна з графікам. Варта нагадаць, што кожную  суботу працуе тэлефонная сувязь cа старшынёй райвыканкама або яго намеснікамі. На прыёме ў старшыні ўжо пабывала 85 чалавек. Гэта не толькі пухаўчане, але і жыхары сталіцы, якія маюць на тэрыторыі нашага раёна дачы. Сярод  праблем, з якімі звяртаюцца людзі да кіраўніка раёна, пытанні зямельныя і жыллёвыя. Людзей хвалюе стан дарог і водазабеспячэнне.

скачанные файлы (2)Для некаторых пухаўчан востра стаіць праблема прыватызацыі жылля. Балючай яна з’ўляецца для кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый раёна. На працягу апошніх дзесяці гадоў ва ўсіх гаспадарках актыўна вялося будаўніцтва жылля. Дзяржава выдзеліла немалыя сродкі для таго, каб падтрымаць сельскагаспадарчую галіну, замацаваць на вёсцы кадры.І зараз многія працаўнікі гаспадарак  маюць намер прыватызаваць дамы, якія былі пабудаваны ў 2008-2009 гадах. У некаторых з іх ёсць для гэтага ўсе падставы, аднак кіраўнікі гаспадарак  заклапочаны гэтым. Есць нямала прыкладаў, калі чалавек  пасля прыватызацыі жылля  звальняецца з работы, і  знайсці новага спецыяліста цяжка, каля няма  магчымасці забяспечыць яго жыллём.

Аб гэтым гаварыў у час прыёму грамадзян дырэктар ААТ “ПЗ “Індустрыя” Мікалай Быкаў, калі разглядалася пытанне, з якім прыйшла на прыём да старшыні райвыканкама работніца гэтага акцыянернага таварыства Галіна Ляшчынская. Фёдар Пятровіч параіў кіраўніку разгледзець  гэтую просьбу  і ў далейшым больш уважліва адносіцца да пытанняў прыватызацыі жылля.Жыллёвае пытанне прывяло на прыём і жыхарку Мар’інай Горкі Валянціну Ярыгіну. Валянціна  Мікалаеўна атрымала сацыяльнае жыллё і хацела б яго прыватызаваць. Аднак па законе такія кватэры прыватызаваць нельга. На сённяшні дзень у чарзе на сацыяльнае жыллё  ў раёне 450 чалавек.

 Жыхарка аграгарадка Блонь Наталля Гутар прасіла дапамагчы вырашыць праблему водазабеспячэння шматкватэрнага жылога дома. Праблема сапраўды існуе. Дом падключаны да вежы, якая падае ваду на новую малочнатаварную ферму. І  вады не хапае.  Па правілах гэтая вежа павінна падаваць ваду толькі на вытворчыя аб’екты сельгаспрадпрыемства. Водаправодная сетка была пабудавана і падключана  даўно. Таму   пакінуць людзей без вады нельга. Фёдар Пятровіч даручыў абследаваць вадаправод  з дапамогай спецыялістаў камунальнай службы і пры неабходнасці правесці рамонтныя работы.

Вольга  ЛУГАВАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *