Пухавіцкія скалалазы з Варгольскіх скал

Выезды на трэніровачныя зборы на скалы напярэдадні новага сезона ўжо сталі традыцыйнымі для выхаванцаў секцыі скалалазання цэнтра турызму дзяцей і моладзі раёна. Нядаўна 11 спартсменаў вярнуліся з Варгольскіх скал  (Ліпецкая  вобласць, Расія).   

Соня Суслова 1 (копия)За 10 дзён скалалазы ўдасканалілі сваё прафесійнае майстэрства: навучыліся лазіць з ніжняй страхоўкай, сталі больш цягавітымі. 30-метровыя скалы  не напалохалі нашых землякоў. Хтосьці пераадолеў сябе, хтосьці — страх перад вышынёй. Аднак усе прайшлі свае маршруты.

Для Соні Суславай (на здымку) і Аляксея Дземідовіча гэта быў першы выезд на скалы. І дзеля гэтага яны ўладкаваліся летам на працу, самі зарабілі грошы на  цягнік.

— Мне вельмі спадабалася, — дзеліцца ўражаннямі Соня. — Спачатку было крыху страшна, але дзякуючы падтрымцы трэнера і каманды я прайшла ўсе маршруты. Час праляцеў вельмі хутка. Не хацелася вяртацца дадому.

Трэнер Вольга Рак задаволена вынікамі збораў. Яна падтрымлівае сваіх выхаванцаў і ганарыцца імі.

— Я вельмі ўдзячная бацькам, якія давяраюць мне сваіх дзяцей і адпускаюць на зборы, —  адзначыла  Вольга  Сяргееўна. — Хлопцы і дзяўчаты не толькі павысілі свой  прафесійны ўзровень, але сталі больш самастойнымі і адказнымі.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *