Газета атрымала ўзнагароды

У Мінскім абласным  выканаўчым камітэце  адбылося  ўзнагароджванне   пераможцаў   штогадовага  абласнога спаборніцтва сярод сродкаў масавай інфармацыі Міншчыны і лаўрэатаў Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры.

DSCN7597У рамках урачыстай цырымоніі быў арганізаваны “круглы стол” на тэму “ Перспектывы развіцця літаратуры і журналістыкі”, у рабоце якога прынялі ўдзел  старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра і намеснік   міністра  інфармацыі  Рэспублікі  Беларусь   Уладзімір   Матусевіч. Пераможцы конкурсу атрымалі дыпломы Мінскага  абласнога выканаўчага камітэта і грашовыя прэміі. Прыемна, што рэдакцыя нашай газеты адзначана  дыпломам за другое месца ў намінацыіЛепшы інтэрнэтрэсурс друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Мінскай вобласціі дыпломам за другое месца за праектПраблема буйным планаму намінацыіЛепшы  творчы  праект  журналістаў рэгіянальных і шматтыражных газет”.

Наш зямляк Алесь Карлюкевіч  атрымаў прэмію ў галіне літаратуры за кнігу “І марам волю дам”.

Урачыстае мерапрыемства прадоўжылася на слуцкай зямлі. Журналісты  пабывалі на экскурсіі  ў Слуцкім дзяржаўным каледжы, які лічыцца адным з лепшых у нашай краіне, а таксама наведалі жаночы манастыр  у гонар святой  праведнай Сафіі Слуцкай і цэнтр праваслаўнай асветы.

Вольга Лугавая

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *