У дзень Маці на свет з’явілася трое дзетак

7cce3b01a778e102c4026faa6444eec2Сімвалічным Дзень Маці атрымаўся адразу для трох пухаўчанак. У гэты святочны дзень ў радзільным аддзяленні Мар’інагорскай цэнтральнай раённай бальніцы нарадзілася трое дзетак. Каля шасці гадзін раніцы першым на свет з’явіўся хлопчык. Ксенія Сарычава з Мар’інай Горкі мамай стала ўпершыню. З гэтага часу 14 кастрычніка для яе стане двайным святам. Крыху пазней нарадзіліся дзве дзяўчынкі. Наталля Сугрэй і Наталля Чэркас  сталі мамамі ў другі раз. Усяго з пачатку месяца ў Пухавіцкім раёне нарадзілася 34 немаўляці.

Яўгенія  ВАЖНІК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *