Заўтра ў Мар’інай Горцы адбудзецца адкрыццё ХІІ фестывалю народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”

image description

image description

Фестываль з’яўляецца своеасаблівым экзаменам, вынікам дзейнасці для калектываў і іх кіраўнікоў, бо кожнаму з іх прадастаўляецца магчымасць прадэманстраваць свой творчы і прафесійны патэнцыял, атрымаць высокую адзнаку журы.

“Напеў”— галоўная культурная падзея ў жыцці вобласці, і вялікая ўвага надаецца фестывалю Мінскім аблвыканкамам. На гэтым форуме народных талентаў пераможцаў у кожным жанры чакаюць каштоўныя прызы.  Гран-пры фестывалю — мікрааўтобус — будзе ўрачыста ўручаны аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райгарвыканкама, на базе якога дзейнічае калектыў-пераможца. Акрамя таго, для заахвочвання ўдзельнікаў вызначыць свой прыз Мінская гарадская арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *