Фестываль з пухавіцкай прапіскай

IMG_0798У  Мар’інай Горцы прайшоў XII фестываль народнай творчасці  Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй”. У ім прымалі ўдзел 27 аматарскіх калектываў з  усіх  куткоў  сталічнага рэгіёна.

Павіншаваць удзельнікаў гэтага яскравага свята  творчасці  і талентаў  прыехалі  міністр культуры  Рэспублікі  Беларусь  Барыс Святлоў, намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Віктар Сірэнка, намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд культуры” Тадэвуш Стружэцкі, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах  моладзі  Мінаблвыканкама  Руслан Трухан  і  яго намеснік  Святлана Баранок, старшыня  Пухавіцкага  райвыканкама  Фёдар  Караленя і іншыя. Па традыцыі ацэньвала выступленне канкурсантаў  журы, ганаровым  старшынёй  якога  з’яўляецца  народны  артыст  СССР, кампазітар Ігар Лучанок.

Наш раён на фестывалі прадстаўляў узорны харэаграфічны ансамбль “Імпульс” Свіслацкай дзіцячай школы мастацтваў. Трэба адзначыць, што канкурэнты ў яго былі сур’ёзныя. Усе калектывы прадэманстравалі высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства. Дыплом II-й ступені, які атрымалі юныя свіслацкія танцоры, — дастойны вынік.

Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць “Напеў зямлі маёй” напярэдадні альбо адразу пасля прафесійнага свята работнікаў культуры. Гэта  падкрэслівае  своеасаблівы статус фестывалю як галоўнай падзеі ў культурным жыцці Мінскай вобласці для тых, хто прысвяціў сваё жыццё захаванню культурнай спадчыны і развіццю аматарскага мастацтва ва ўсіх яго праяўленнях. У праграму форуму арганічна ўпісваецца ўрачыстасць, на якой падводзяцца вынікі работы ўсіх, хто мае дачыненне да сферы культуры, уручаюцца ўзнагароды лепшым. Таму фестываль –– гэта месца, дзе сустракаюцца добрыя сябры і калегі, каб павіншаваць адзін аднаго са святам і новымі дасягненнямі, пераняць вопыт у тых, каму пакарыліся новыя творчыя вяршыні. 

Працяг чытайце ў сёняшнім нумары газеты.

 

Наталля  ПАРХОМЧЫК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *