Незвычайная цялежка з піражкамі з’явілася ў цэнтры Мар’інай Горкі

5Каб пашырыць магчымасці вынаснога гандлю для зручнасці пакупнікоў, Пухавіцкае  раённае спажывецкае таварыства набыло  перасоўнае прыстасаванне для продажу гарачых піражкоў. Незвычайная цялежка з’явілася ў цэнтры горада і адразу прыцягнула ўвагу яго жыхароў і гасцей. Пакупнікі даволі актыўна набываюць прадукцыю, якую для гэтай перасоўнай гандлёвай кропкі гатуе аддзел грамадскага харчавання райспажыўкааперацыі. Абарот у дзень складае больш за мільён рублёў. Як растлумачылі ў раённым спажывецкім таварыстве,  гэта добры паказчык, калі ўлічваць невялікі кошт саміх піражкоў.

Наталля  ПАРХОМЧЫК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *