У мінулую суботу у Мар’інай Горцы у пяты раз прайшоў фестываль песні і музыкі “Майскі вальс” на прыз кампазітара Ігара Лучанка

На сцэне вялікай залы РЦК сваё майстэрства прадэманстравалі 27 выканаўцаў і творчых калектываў із Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай абласцей нашай краіны, горада Масквы. Такім чынам фестываль выйшаў за межы рэгіянальнага. Пухавіцкі раён прадстаўляла самая  вялікая каманда артыстаў, у ліку якіх былі як дарослыя, так і дзеці. Ацэньвала выступленне канкурсантаў прадстаўнічае журы начале з Ігарам Міхайлавічам Лучанком. Яго намеснікам была Стэла Іванова – кіраўнік народнага  жаночага хора Пухавіцкага раённага цэнтра культуры.

DSCN2148 копия З прывітальным словам да ўдзельнікаў фестывалю звярнуліся кампазітар Ігар Лучанок і старшыня раённага Савета дэтутатаў Уладзімір Рымашэўскі. Уладзімір Браніслававіч адзначыў,  што ў нашым раёне ўдзяляецца вялікая ўвага развіццю народнай творчасці. І вельмі прыемна, што “Майскі вальс” стаў стартавай пляцоўкай для многіх таленавітых людзей. Ён пажадаў поспехаў усім канкурсантам.

 

Самую высокую узнагароду  – дыплом I ступені ў намінацыі “Дзіцячая група” – атрымаў малодшы хор Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Іна Собаль). За высокі узровень індывідуальнага выканаўчага майстэрства дыпломы  II ступені атрымалі Лізавета Якубовіч із Дружненскай дзіцячай школы мастацтваў, Аляксей Казючыц із Мар’інагорскага аграрна –тэхнічнага коледжа. Трэцяе месца ў гэтай намінацыі таксама ў пухаўчан. Яго падзялілі Карына Гарнастаева із Дружнага і Аляксандра Карнейчык із Мар’інай Горкі. У дарослай групе дыпломы  II ступені атрымала Юлія Жукоўская-Губашына, прадстаўляўшая раённы цэнтр культуры.

У рытме вальса адгучалі фестывальныя акорды. Лёгка, надхнённа, смела… Як ў знакамітай песні. Па традыцыі, менавіта “Майскі вальс” у выкананні Міланы Яцэвіч завяршаў фестывальны дзень. З фестывалем мы развіталісь да наступнага года.

Наталля  ПАРХОМЧЫК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *